Новости За день
CityDog.io

Вядомы блогер хоча праверыць вашы веды беларускай мовы. Пойдзем пісаць дыктоўку?

Вядомы блогер хоча праверыць вашы веды беларускай мовы. Пойдзем пісаць дыктоўку?
17 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у Мінску пройдзе літаратурная дыктоўка з Ільём Шынкарэнкам. Самы кемлівы і пісьменны ўдзельнік атрымае прыз.

17 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у Мінску пройдзе літаратурная дыктоўка з Ільём Шынкарэнкам. Самы кемлівы і пісьменны ўдзельнік атрымае прыз.

Традыцыйна Дзень роднай мовы ў Беларусі адзначаюць, правяраючы яе веданне з дапамогай дыктоўкі. Сёлета яна пройдзе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры на Багдановіча, 13.

Арганізатары прапануюць разам праверыць свае веды, слухаючы адзін з твораў Уладзіміра Караткевіча. А правядзе дыктоўку музыка і блогер, папулярызатар беларускай мовы Ілья Шынкарэнка.

Як пішуць арганізатары ў інстаграме, «самы кемлівы і пісьменны ўдзельнік атрымае прыз – білет на канцэрт Ільі, які адбудзецца ў музеі 21 лютага».

Кошт удзелу ў літаратурнай дыктоўцы – 8 руб. Набыць білеты можна толькі па перадпродажы, але колькасць месцаў абмежавана.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter