
Ідэя нарадзілася падчас семінара для тэатральных выкладчыкаў і рэжысёраў у Берліне (даследчы цэнтр AKT-ZENT, прафесар Юры Альшыц).
Страчанае.
Сад. Памяць. Гісторыя.
Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.
Пераасэнсаванне п’есы Антона Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго акцёра, аднаго чалавека. Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, у бязгучныя чароды, у маўклівыя рытуалы.
Выбраная форма монаперформанса дазваляе надаць дзеі інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.
Рэжысер і акцёр Андрэй Саўчанка, музыка Nicolas Jaar, Аляксандр Вярцінскі, дызайн афішы Вольга Савіч.