
Уладар кахання - Купідон (12+)
Событие прошло
13 февраля 2020
У паэзіі Багдановіча не заўсёды зразумееш: жанчыны ў яго вершах – гэта ідэальны вобраз, мроя ці рэальны чалавек. Вераніка – толькі імя? Ганна – муза паэта? Гісторыі кахання заўсёды былі няпростымі, гісторыі яго сям’і – складаныя ня менш. На імпрэзе вы пазнаёміцеся з імі бліжэй.
Вы даведаецеся пра жанчын, з якімі звязаў лёс Максіма Багдановіча, таямніцы асабістага жыцця паэта і яго сям’і. Працягне рамантычную ноту інды-фолк гурт “Няміга”. “Музыка павінна несці любоў”, – даводзяць яны і даказваюць гэта сваёй творчасцю. Старыя і новыя песні ў акустычным гучанні будуць цудоўным падарункам для кожнага.