У верасні Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі ладзіць для беларусаў анлайн-сустрэчу з вядомым псіхатэрапеўтам Джэймсам Холісам. Лекцыя прысвечана пераходным перыядам у жыцці чалавека і грамадства.

Джэймс Холіс – юнгіянскі аналітык, доктар філасофіі. Фота: Jungplatform.com.
Джэймс Холіс – юнгіянскі аналітык, доктар філасофіі і аўтар больш чым 17 кніг па глыбіннай псіхалогіі. Сустрэчу з ім арганізуе Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі, які цяпер знаходзіцца ў Вільнюсе. Цэнтр падтрымлівае беларусаў у эміграцыі, а таксама займаецца папулярызацыяй якаснай псіхалагічнай адукацыі.
Падчас лекцыі Джэймс Холіс патлумачыць, як захоўваць унутраную ўстойлівасць ва ўмовах крызісу і якім чынам асабісты і калектыўны досвед фармуе ідэнтычнасць.
Сустрэча з Джэймсам Холісам пройдзе ў анлайн-фармаце 22 верасня ў 17:00 (Мінск). Для наведвання патрэбна рэгістрацыя – удзел платны.