Фота: Mehedi Hasan, Unsplash.com.

Куды пайсці ў выхадныя ў Мінску 4–6 верасня

Фота: Mehedi Hasan, Unsplash.com.

Наступленне восені – не нагода для суму. Разам з CityDog.io рыхтуемся да ўкікенда і выбіраем, на якія івенты пойдзем. Дарэчы, у гэтыя выхадныя плануецца шмат вечарын, так што стыльныя вобразы прадумваем загадзя.

мы здесь

Сустракаем верасень пад музыку эма-гуртоў

  • 4 верасня, 20:00.
  • Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
  • Уваход: 20–25 руб.

Натхніўшыся вядомай песняй пра верасень, які гарыць, арганізатары канцэрту ў «БВ. Спот» запрасілі эма- і поп-панк-гурты. У пятнічны вечар на сцэне выступяць Falsum, So Late To Stay і «Ржавчина». Калі не хопіць канцэрта, можна застацца на рок-караоке.

Слухаем электронную музыку

  • 4 верасня, 23:00.
  • Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
  • Уваход: 10–20 руб.

Калі фанацееце ад Crystal Castles, Канье Уэста або Янг Ліна – варта абавязкова завітаць на івент у «Эхо». Акрамя твораў вядомых электронных музыкаў прагучаць і новыя трэкі лакальных дыджэяў.

Пераносімся ў дзевяностыя

  • 4 верасня, 23:59.
  • Прастора «Цех» (пр-т Машэрава, 11/2).
  • Уваход: 0–20 руб.

Яскравая рэтра-вечарына ўікенда – MP3 Party у прасторы «Цех». Арганізатары абяцаюць «той самы плэй-ліст, дзе няма незнаёмых песень», і вайб 90-х.

Пагружаемся ў поп-эстэтыку

  • 5 верасня, 17:00.
  • Клуб Astro Club (пр-т Машэрава, 17/4).
  • Уваход: 25–35 руб., білеты можна купіць тут.

У суботу адпраўляемся на івент, атмасфера якога будзе адсылаць да поп-культуры. У праграме, акрамя танцаў: папулярныя ў 2020 годзе песні, конкурс касцюмаў, фотазоны і тэматычныя кактэйлі.

Знаёмімся с беларускай драматургіяй

  • 5 верасня, 19:00.
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).
  • Уваход: 28–30 руб., білеты можна купіць тут.

Цяпер у Мінску праходзіць тыдзень сучаснай беларускай драматургіі, у межах якога ладзяць сцэнічныя чытанні. У суботу паслухаем п’есу «Самсон за дзвярыма» драматурга Аляксандра Савухі. У цэнтры сюжэта – сустрэча аўтамабіліста Колі з ласём, які ўмее размаўляць.

Глядзім кіно Вудзі Алена

  • 6 верасня, 17:00.
  • Бар «Персонажи» (вул. Карла Маркса, 33).
  • Уваход: 170 руб.

Нядзелю праводзім пад фільм Вудзі Алена «Вікі. Крысціна. Барселона». У дадатак: аромасуправаджэнне стужкі, прысмакі і кактэйлі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
«Вайбу, які быў раней, ужо няма». Беларусы – пра тое, як правялі апошні ўікенд лета на трох буйных івентах
Досмотры в школах, уход Payoneer и плюс три рубля к зарплате бюджетников. Какие (не)приятности ждут беларусов в сентябре?
поделиться