«Калі ёсць горад грахоў, то я ў ім жыву». Паглядзіце, якую кватэру здымае мінчанін у маленькім ізраільскім горадзе

«Калі ёсць горад грахоў, то я ў ім жыву». Паглядзіце, якую кватэру здымае мінчанін у маленькім ізраільск...
Сяргей з Мінска, ён працуе ў ізраільскай рытэйл-сетцы крам спартыўных тавараў. За восем гадоў ён змяніў восем месцаў жыхарства і цяпер жыве ў маленькім горадзе, які называе горадам грахоў з-за яго кепскай рэпутацыі. Але сваёй кватэрай з невялікім дворыкам і садзікам наш герой задаволены, пра што ён і расказаў CityDog.io.

Сяргей з Мінска, ён працуе ў ізраільскай рытэйл-сетцы крам спартыўных тавараў. За восем гадоў ён змяніў восем месцаў жыхарства і цяпер жыве ў маленькім горадзе, які называе горадам грахоў з-за яго кепскай рэпутацыі. Але сваёй кватэрай з невялікім дворыкам і садзікам наш герой задаволены, пра што ён і расказаў CityDog.io.

«Я сабраў дзве торбы і пераехаў у Ізраіль»

– Я пераехаў у Ізраіль у 2016 годзе на праграму MBA Olim. У Арыэльскім універсітэце адкрылі курс МВА для новых рэпатрыянтаў, якія размаўляюць па-руску. Я сабраў дзве торбы і пераехаў у Іерусалім, дзе пражыў тры гады, а пасля пераехаў ва ўмоўны «цэнтр Ізраіля».

За гэтыя восем гадоў я паспеў змяніць прыкладна восем месцаў жыхарства. Тры гады ў Іерусаліме, чатыры гады я жыў з суседзямі ў горадзе Петах-Тыква, і ўжо другі год мы з жонкай Ліліяй жывем у Лодзе. Гэта маленькі горад непадалёку ад Тэль-Авіва.

Горад Лод, Ізраіль. Мая кватэра за мяжой.
Горад Лод, Ізраіль. Кватэраздымка за мяжой.

Горад Лод.

«Карцінка за вокнамі павінна быць не вельмі дэпрэсіўнай»

– Так здарылася, што нашы бацькі жывуць у суседніх гарадах, і мы вырашылі пераехаць бліжэй да іх. Калі шукалі кватэру, галоўнай умовай было тое, што яна павінна быць не вельмі дарагой, а карцінка за вокнамі павінна быць не вельмі дэпрэсіўнай. Гэта было няпроста, бо Лод – гэта горад з не самай лепшай рэпутацыяй. Мы аб’ехалі прыкладна 6–8 розных кватэр і спыніліся на маленькім доміку з садзікам. Кватэра была мэбляванай, і квартплата ўключала ў сябе ўсё, акрамя электрычнасці.

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, уваход у двор.
Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, горад Лод, уваход у двор.Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, двор дома.
Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, двор, цытрусавыя дрэвы.

Уваход у дворык і сам дворык.

Калі ёсць горад грахоў, то гэта менавіта Лод. Мы пераехалі сюды толькі таму, што тут самае таннае жыллё ў адноснай блізкасці да Тэль-Авіва. Горад змешаны: тут жывуць і арабы, і яўрэі. Ён мае дрэнную рэпутацыю з-за вулічных сутыкненняў у 2021 годзе ў выніку ваеннага канфлікту Ізраіля з Газай. Цяпер у горадзе ўсё спакойна, але беспарадкі ўзгадваюць да сённяшняга дня.

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, горад Лод, вуліца.Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, горад Лод, парк.

Горад Лод.

Больш за ўсё ў нашым горадзе нам падабаецца наш раён, бо тут у асноўным заможнае насельніцтва. Таксама ёсць невялікі парк для вячэрніх прагулак. Кінатэатры і вялікія гандлёвыя цэнтры ёсць у суседніх вялікіх гарадах у 20 хвілінах язды на аўтамабілі. Мне як мінчаніну не хапае чысціні і парадку. Кідаць смецце і не прыбіраць за хатнімі жывёламі – гэта нібыта нармальна. Не саступаць дарогу і не паказваць паварот пры руху – гэта таксама частка мясцовага ладу жыцця.

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, дзверы ў дом.Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, двор, расліны.

За кватэру 60 кв. м з дворыкам і садзікам – каля 822$

– Мы арандуем маленькую мэбляваную кватэру з садам, агульная плошча каля 60 квадратных метраў. Кватэра – гэта кухня плюс зала, спальня і закрыты дворык з цытрусавымі дрэвамі і кветкамі. За ўсё гэта мы плацім 3000 шэкеляў у месяц (каля 822$ на дату публікацыі. – Рэд.). У цану ўваходзяць усе камунальныя паслугі (вада, газ, муніцыпальны збор), акрамя электрычнасці, за якую мы плацім асобна.

Для параўнання, у Петах-Тыкве такая кватэра магла б каштаваць 3500 шэкеляў (960$) без мэблі і з дадатковымі плацяжамі за ўсе пералічаныя камунальныя паслугі. Гаспадар кватэры атрымаў ад нас чэкі на 12 месяцаў, і мы з ім нават не размаўляем, толькі ў выпадку, калі трэба адрамантаваць нешта.

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, кухня.Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, гасцёўня.

Кухня і гасцёўня.

Трэба адзначыць, што гаспадар нашай кватэры выкупіў на вуліцы некалькі кватэр і здае іх на працягу некалькіх гадоў без пасрэднікаў, гэта таксама было прычынай выбраць менавіта яго.

Наш сусед па дворыку – 43-гадовы рэлігійны яўрэй Юваль, які кожны вечар на сваёй верандзе паліць нешта, што нагадвае палынь. І кожную суботу ён вітае нас: «Good Shabbos!»

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, спальня, ложак.
Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, спальня, інтэр’ер.

Спальня.

«Мы тут, таму што гэта проста танна»

– Горад падзелены аўтамабільнай трасай, і на другім баку будуюцца зусім новыя, чыстыя, сучасныя дамы. Магчыма, у бліжэйшыя гады гарадскія ўлады пачнуць паляпшаць інфраструктуру і якасць жыцця ў старым горадзе. А пакуль што мы тут, таму што гэта проста танна.

У Ізраілі людзі шукаюць кватэры праз сайт yad2, у Facebook, часам па маленькіх аб’явах на балконе кватэры. Самое непрыемнае – гэта пасрэднікі, якія спрабуюць узяць грошы за мінімальнае пасрэдніцтва. Таму, калі ты тэлефануеш, важна запытацца, якое дачыненне мае чалавек, які пакінуў нумар, да гэтай кватэры.

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, санвузел.Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, ванны пакой. 
 

Ванны пакой.

Нам пашанцавала, гаспадар не быў супраць нашай коткі. Яе завуць Ася, і ў гэтай кватэры яна ўпершыню пабывала на вуліцы. Гэта было цікава назіраць, як яна рэагуе на вулічных котак, якія кожны дзень прыходзяць яе наведаць.

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, котка.

Котка Ася – гаспадыня дома.

«Хамячым цукеркі ў бамбасховішчы, каб не сапсаваліся»

– Непадалёку ёсць бамбасховішча – гэта мясцовая сінагога. Калі мы хаваемся там, ёсць час пачаставацца цукеркамі рабі Ёсі. Цукеркі там заўжды для яго студэнтаў. А мы іх хамячым, каб не сапсаваліся. Ён не супраць.

У першы дзень вайны, пакуль ніхто не ведаў, што дакладна здарылася, усе прыбеглі ў сінагогу і кажуць: «Нас больш за 10! Давайце замуцім міньян, усё адно мы ўжо тут» (міньян – гэта калі у малітве ўдзельнічаюць больш за 10 чалавек).

Мая кватэра за мяжой у Ізраілі, дворык дома.

Дворык дома.

Мы любім наш дом за тое, што ён маленькі і ўтульны, ёсць садзік, куды можна запрасіць сяброў, і амаль усё ўключана. Вялікі мінус – гэта сам горад і адсутнасць якой-небудзь інфраструктуры ў ім. Хочацца верыць, што аднойчы горад Лод стане больш прыгожым і ўтульным для яго жыхароў.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: з уласнага архіва героя.

поделиться