«Кватэраздымка»: прыгожая партугальская кватэра з двума балконамі, але без пральнай машыны – за 1044 еўра

«Кватэраздымка»: прыгожая партугальская кватэра з двума балконамі, але без пральнай машыны – за 1044 еўра
Пакуль мінчане змагаюцца з наступствамі цыклону Улі, перамяшчаемся ў сонечную Партугалію і глядзім новы выпуск «Кватэраздымкі» з горада Порту. Тут жывуць Воля, Ягор і іх шыкоўны кот Сцёпка.

Пакуль мінчане змагаюцца з наступствамі цыклону Улі, перамяшчаемся ў сонечную Партугалію і глядзім новы выпуск «Кватэраздымкі» з горада Порту. Тут жывуць Воля, Ягор і іх шыкоўны кот Сцёпка.

«У нас былі тры абагравальнікі і асушыцель паветра, і ўсё роўна было холадна»

Пара рэлакавалася ў Партугалію з Грузіі ў 2022 годзе. Білет быў з Батумі да Лісабона, але з-за непрадказальнасці батумскага надвор’я рабяты трапілі праз Парыж у Порту, дзе іх ужо чакалі знакамітыя цяжкасці з пошукам жылля, адкрыццём банкаўскага рахунку і іншымі справамі.

Спачатку яны знялі кватэру ў самым цэнтры Порту, але яна не адпавядала зімоваму надвор’ю. «Зімой было лепш на вуліцы, чым у кватэры, – успамінае Воля. – На ноч я вешала на вокны ўсе пледы, каб не дула і каб не прачнуцца з хворай галавой і атытам. У нас былі тры абагравальнікі і асушыцель паветра, і ўсё роўна было холадна».

Было вырашана шукаць новае жыллё. Гэта было цяжка, у дадатак пара падабрала кацяня на вуліцы Лісабона, і маленькі гадаванец не спрашчаў працэс пошуку. Асноўнымі крытэрыямі на той час былі лепшыя вокны, наяўнасць ацяплення ў кватэры і магчымасць не турбаваць адзін аднаго падчас працоўнага часу.

Гасцёўня, канапа, люстэрка. Кватэраздымка ў Партугаліі.
Гасцёўня, выхад на балкон, таршэр. Кватэраздымка ў Партугаліі.
Гасцёўня, калідор. Кватэраздымка ў Партугаліі.Гасцёўня, люстэрка, стол, дыван. Кватэраздымка ў Партугаліі.

Гасцёўня.

«Гэта кватэра цудоўнай сеньёры Адэліі, якая раніцай улетку палівае кусты лаванды каля басейна, упрыгожвае дзверы кветкамі на Першае мая і вянкамі на Каляды»

– На працягу некалькіх тыдняў я заўважала неблагую аб’яву на сайце Idealista.pt, але яна забараняла жыхарам трымаць хатніх жывёл, таму я не тэлефанавала па пазначаным нумары. Калі ж цана на кватэру пачала зніжацца, я ў адчаі патэлефанавала. Я размаўляла на англійскай, Ягор – на англійскай і іспанскай, – прыгадвае Воля.

Уласніцай усяго дома аказалася сеньёра Адэлія, пошукам жыхароў займауся яе зяць Васка. Адбор праходзіў доуга і нервова, у кандыдатаў правяралі не толькі дакументы і фінансавую надзейнасць, але і старонкі ў LinkedIn.

Гасцёўня, кот і крэсла. Кватэраздымка ў Партугаліі.Гасцёўня, кот і люстэрка. Кватэраздымка ў Партугаліі.

– Нягледзячы на ката і тое, што мы слаба тады размаўлялі па-партугальску, дзякуючы Васку мы цяпер жывём на 2-м паверсе ўласна перабудаванага жылля сеньёры Адэліі, цудоўнай жанчыны, якая раніцай улетку палівае кусты лаванды каля басейна, упрыгожвае дзверы кветкамі на Першае мая і вянкамі на Каляды, – расказвае Воля.

Кухня, балкон. Кватэраздымка ў Партугаліі.
Кухня, тэхніка. Кватэраздымка ў Партугаліі.

Кухня.

Жыллё каштуе 1044 еўра ў месяц плюс камуналка да 120 еўра

Плошча кватэры – 81 квадратны метр. Яна складаецца з гасцёўні, асобнай кухні, спальні і кабінета. Таксама ёсць два санвузлы: адзін «санітарны», толькі з туалетам, а другі паўнавартнасны – з душам. Яшчэ тут балконы на два бакі: адзін займае сукулент, на іншым можна адпачыць у шэзлонгу з кубачкам кавы.

Балкон з раслінай. Кватэра ў Порту.Балкон, від з яго, дамы. Кватэра ў Порту.
Від з балкона, басейн. Кватэра ў Порту.Від з балкона. Кватэра ў Порту.

Адзін з балконаў і від з яго.

Рабяты плацяць за жыллё 1044 еўра ў месяц плюс камуналку (электрычнасць, вада і газавае ацяпленне), якая летам складае прыкладна 60–100 еўра, а зімой да 120. Воля адзначае, што ў папярэдней кватэры з трыма абагравальнікамі камуналка была вышэйшай.

Чаму менавіта 1044? Аказваецца, у Партугаліі кожны год дзяржава афіцыйна распараджаецца, наколькі лэндлорды могуць падняць кошты арэнды, каб яны занадта не ўзляцелі. Таму першы год кошт кватэры складаў 1000 еўра ў месяц, а на другі з улікам абмежавання па росце – 1044.

Стары новы дом: суседзяў чуваць выдатна

Дом знаходзіцца ўсяго ў некалькіх прыпынках недалёка ад цэнтра. У той жа час ён вельмі мясцовы, без прыкмет турызму. Гэта «стары новы дом»: яго старанна адрамантавалі і палепшылі, але, калі ідзе чэмпіянат свету па футболе ці навагодняя вечарына, ад шуму нікуды не дзецца. Зверху чуваць, як сабака гуляе з мячыкам або вые, злева праз сцяну чуваць размову суседзяў, а справа нехта па выхадных настальгуе па музыцы 80-х.

– Спачатку я нават сур’ёзна разглядала варыянт абкласці сцены акустычнымі пенапанэлямі, але хутка зразумела ўсю глыбіню праблемы і адмовілася ад гэтай ідэі, – уздыхае Воля. – Падбадзёрвае тое, што кватэра выходзіць на два бакі. Гэта дае прастору для манеўру, а таксама дапамагае справіцца з пераменлівасцю надвор’я.

Спальня, ложак, расліны. Інтэр’ер кватэры ў Порту.
Спальня, ложак, кот. Інтэр’ер кватэры ў Порту.

Спальня.

Набыць пралку «не хапіла маральнай магчымасці»

Яшчэ адным мінусам кватэры з’яўляецца адсутнасць пральнай машыны. Беларусы кажуць, што набыць яе «не хапіла маральнай магчымасці», таму яны карыстаюцца грамадскай пральняй і нават называюць паход у яе «дзіўны, абсурдны, студэнцка-турыстычны рытуал». Але шукаюць плюсы ў любой сітуацыі: «Гэта рэгулярная сацыялізацыя, назіранне за навакольным асяроддзем, падтрымка малога бізнесу, stupid walk для майго stupid mental health», – смяецца Воля.

Уваход у кабінет, кватэра ў Партугаліі.
Кабінет у кватэры ў Порту, крэсла і расліны на стэлажы.
Інтэр’ер кабінета ў партугальскай кватэры.Санвузел кватэры ў Партугаліі.

Кабінет і адзін з санвузлоў.

У кватэры шмат раслін, керамікі і кніг. Першай з’явілася ёлка, за ею фікусы, здараецца рандомнае прарошчванне манга, клеменцінаў, імбіру – усяго, што трапляецца з фрутарыі ці на вуліцы, з паездак на прыроду. «Я саджаю, кот выкопвае, – кажа Воля. – Кераміку я ляплю, кот скідае з палічак».

Кот на балконе, кватэра ў Партугаліі.Кот у гаршчку, балкон кватэры ў Партугаліі.

Між іншым, калі пара з’язджае на вакацыі, сусед Васка можа прыглядзець за Сцяпанам. Ці, калі кот звальваецца з балкона, Васка яго вяртае. «А калі ў кватэры крыкнуць “Каўбаска”, Siri разумее гэта як call Vascа і адназначна тэлефануе Васку».

Расліны ў гаршчках на стэлажы.Кот і кветкі.
Кот адпачывае на балконе ў шэзлонгу, расліны ў гаршчках.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: з уласнага архіва герояў.

Еще по теме:
«Госці кажуць, што гэта замак Дракулы, але мне падабаецца». Дом у прыгарадзе Лісабона, дзе нібыта жывуць прывіды
Моя квартира за границей
«Квартиросъемка»: продуманный интерьер для кошки и ее человеков в ЖК «Левада»
Квартиросъемка
Оказалось: за кормление котиков и собачек возле подъезда можно получить штраф – до 900 руб. Как беларусы относятся к такому наказанию? И вообще: это норм – кормить бездомных животных?
Vox populi
поделиться