Авторы лучшего белорусского альбома советуют, что послушать и посмотреть на выходных

7 июня в клубе «Брюгге» (Партизанский проспект, 6а) авторы лучшего альбома и лучшего белорусскоязычного альбома года – группа Tonqixod – отыграют сольный концерт. А пока послушайте и посмотрите, что они советуют послушать и посмотреть на выходных.

7 июня в клубе «Брюгге» (Партизанский проспект, 6а) авторы лучшего альбома и лучшего белорусскоязычного альбома года – группа Tonqixod – отыграют сольный концерт. А пока послушайте и посмотрите, что они советуют послушать и посмотреть на выходных.

Уладзь Лянкевіч

King Gizzard & The Lizard Wizard

Аўстралійская банда, якая прымусіць вас узбадзёрыцца і разам з тым занурыцца ў нязведаныя псіхадэлічныя глыбіні. Я б раіў пачаць знаёмства з альбомa Flying Microtonal Banana 2017 года, які запісаны на электрагітарах з дадатковымі чвэрцьтонавымі ладамі і мае прыемны арыентальны водар. Галоўнае – не пераблытаць, бо за 2017 год яны ўмудрыліся выдаць пяць альбомаў. А таксама глядзіце лайвы: напрыклад, ад KEXP (калі хочацца больш якаснага гуку) або з фестывалю Primavera Sound Porto (калі хочацца поўнага адрыву).

Magma

Калі мне становіцца сумна і не стае нейкай мазгаломкі, то я ўключаю дзецішча Крысціяна Вандэра – гурт Magma, заснавальнікаў стылю цойль. Мяне захапляе тая сур’ёзнасць, з якой пяецца на выдуманай мове пра падзеі на выдуманай планеце. Люблю больш вясёлыя альбомы накшталт Üdü Ẁüdü (1976). Але заходзяць і дэбютны Kobaia (1973), і шалёны, амаль оперны Wurdah itah (1974).

Песняры – Гусляр (1979)

Не палохайцеся стрэмнага азначэння “рок-опера” і імені аўтара паэмы, на словы якой напісаны гэты гукавы габелен (дарэчы, гэта Янка Купала). Проста ўключаю і слухаю прыгожую музыку з атмасферным вінтажным саўндам. А тое, што гэта зроблена ў Беларусі ў 70-я, проста прыемны бонус і чарговая птушачка ў спісе “мы таксама нармальныя людзі, як і ўсе”.

Mamuthones – Fear On The Corner

Найсвяжэйшы рэліз італьянцаў з Mamuthones “Fear On The Corner” (2018). Спачатку альбом прываблівае сваёй уяўнай бяскрыўднасцю і лёгкасцю, а потым проста па-чалавечы палохае. Шырокі стылістычны дыяпазон гарантуе такі ж шырокі спектр уражанняў.

Björk – Volta

Гэты альбом Б’ёрк заўсёды ўздзейнічае на мяне чароўным чынам. Калі ў мяне апускаюцца рукі, то, паслухаўшы яго, хочацца ў бой; калі здараюцца прыступы беспадстаўнай весялосці, то з вока пачынае выцякаць меланхалічная сляза. Выдатна закампанаваны і неверaгодна цэльны.

 

Merzota и “Ритуальные услуги”

Апошнім часам я паддаўся на прапаганду Конрада Ерафеева і пераслухаў тое-сёе з новай генерацыі маладых музыкаў, якія граюць пад крылом “Інатэкі”. Аматарам мінімалізму і лоў-фая мусяць зайсці Merzota і Ритуальные услуги”. Дзёрзка, весела і душэўна, хаця пару разоў можна перашчоўкнуць на наступны трэк. Хацеў бы я ў свае 16 пісаць такія песні.

 

Любыя выхaдныя можна расквеціць, чарговы раз пераглядзеўшы фільм Dead Man Джыма Джармуша. Гэта ці не найлепшы мюзікл з бачаных мной.

 

Максім Субач

Miles Davis In a Silent Way (1969)

Гэты альбом адфільтраваўся з вялізнай масы ўсяго, што праз мяне праходзіла гадамі. Майлз Дэвіс – гэта ў першую чаргу джаз. Але з процьмы іншых прызнаных майстроў яго заўсёды вылучала імкненне сфакусіравацца не на колькасці нот у адным такце і аднастайных сола, а хутчэй інтанацыя – узважаны падыход да кожнага гуку. Дарэчы, у запісе бралі ўдзел іншыя выбітныя музыкі, якія пазней і самі зрабіліся “іконамі стылю”. Альбом уяўляе сабой дзве працяглыя кампазіцыі, якія трымаюць слухача ад самага пачатку і павольна вядуць да гарманічнага завяршэння.

Ferenc Liszt. Piano Concerto No. 1

Пра Ліста можна гадзінамі распавядаць як пра аднаго з найвялікшых піяністаў у гісторыі, але ягонае майстэрства не абмяжоўвалася выключна творамі для фартэпіяна. У сваім першым канцэрце ён паказвае сябе як выдатнага аранжыроўшчыка. Мноства мелодый, матываў і настрояў чаргуюцца цягам 20 хвілін, напоўненых эмоцыямі. Аднак як і з усёй класічнай музыкай, тут вельмі важны характар выканання, які можа дужа адрознівацца. На мой густ, лепей абыходзіць бокам піяністаў, якія граюць усё у надзвычай паскораным тэмпе, бо тады страчваецца мноства дэталяў. Шукаючы відэа на “Ютубе”, не засяроджвайцеся на колькасці праглядаў – гартайце ніжэй, да з’яўлення не вельмі яркіх карцінак.

Leszek Możdżer (Solidarity of Arts, Gdansk, 2010)

І на закуску вялікі канцэрт Leszek Możdżer (Solidarity of Arts, Gdansk, 2010) – стракаты, рознабаковы джаз. У адным месцы сабралася шмат файных музыкаў, граюць уласныя творы, пераасэнсаванні чужых тэм, імправізуюць адзін з адным. Найлепшае, за што мы любім джаз.

 

Андрэй Аляксеенка

Muslimgauze

З музыкі раю ацаніць мёртвага брытанца-электроншчыка Muslimgauze, ён жа Брын Джонс. Маю на вінце каля 40 ягоных альбомаў, якія паступова для сябе адкрываю.

Valseuses

А з кнінематографа можна пераглядзець (а хто не бачыў, то паглядзець!) фільм Valseuses Бертрана Бліе. Па-мойму, ён круцейшы за Stranger Тhan Рaradise згаданага ўжо Дж. Джармуша. Да таго ж Дэпардзье яшчэ малады, прыкольны і яшчэ вельмі далёка да прыгодаў на адным з беларускіх сенакосаў.

 

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Еще по теме:
Что послушать на выходных: Nouvelle Philharmonie советуют любимые альбомы
Что послушать на выходных: Nouvelle Philharmonie советуют любимые альбомы
Вы точно не знали эту музыку. Группа «Вагоновожатые» советует, что послушать на выходных
Вы точно не знали эту музыку. Группа «Вагоновожатые» советует, что послушать на выходных
Что послушать на больших выходных – от нового Бека до белорусской архаики
Что послушать на больших выходных – от нового Бека до белорусской архаики
поделиться