У сацсетках беларусы дзеляцца здымкамі з паездак у музей-сядзібу Агінскіх. Больш за ўсё наведвальнікаў захапляе аранжарэя, а некаторыя заўважаюць падабенства атмасферы з серыялам «Брыджартаны». CityDog.io паказвае, як улетку выглядае сядзіба.
Музей-сядзіба Агінскіх знаходзіцца ў гарадку Залессе Гродзенскай вобласці. Дарога з Мінска зойме каля гадзіны, а дабрацца туды можна на маршрутцы – білет абыдзецца ў 10 руб.
У Залессе едуць дзеля палацава-паркавага ансамбля, пабудаванага ў XIX стагоддзі. Раней комплекс належаў роду Агінскіх – дарэчы, менавіта ў гэтай сядзібе кампазітар Міхал Клеафас працаваў над сваімі творамі.
Цяпер жа ў музеі ладзяцца экскурсіі, лекцыі, музычныя заняткі і фотасесіі. Білет на звычайны агляд экспазіцыі абыдзецца ў 13 руб., а адзіны выхадны дзень у працы сядзібы – панядзелак.
Аранжарэя – самая папулярная лакацыя
З надыходам цяпла беларусы ўсё часцей ладзяць падарожжы па краіне, едуць у тым ліку і ў сядзібу Агінскіх. Мяркуючы па сацсетках, больш за ўсё наведвальнікам падабаецца аранжарэя.
«Неверагоднае месца з аранжарэяй, лашадкамі і ціхай прыродай», – піша мінчанка пад нікам __matusik_.


Музей-сядзіба Агінскіх у Залессі. Фота: @__matusik_, Threads.com.
Беларуска Анастасія пагаджаецца. «Аранжарэя – гэта асобная любоў».
Дзяўчына дадае, што ў сядзібе таксама можна пачаставацца вельмі смачнымі круасанамі і нават трапіць на тэатралізаваны бал, але праводзяць яго толькі два разы ў год.




Фота: @kurgey_nastya, Threads.com.
А Насця ўвогуле параўноўвае атмасферу сядзібы з серыялам «Брыджартаны».
«Была. Спадабалася. Вельмі», – адказвае ёй у каментарыях Марыя.




Фота: @kurgey_nastya, Threads.com.
І яшчэ некалькі фота, каб вы дакладна адчулі атмасферу сядзібы



Фота: @k.lisova, Threads.com.


Фота: @ostrovskaya_nastya, Threads.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












