Апошнія пару месяцаў у інтэрнэце шмат разглядаюць лёгкія, амаль бязважкія макіяжы Ніны Парк. Яе макіяжы для чырвоных дарожак і рэкламных кампаній вядомыя сваім эфектам «чыстай скуры», мяккіх акцэнтаў на вачах і «заблюраных» вуснаў. CityDog.io разабраў яе культавыя тэхнікі, якія можна паўтарыць у паўсядзённым жыцці.
Змест:
Хто ўвогуле такая Ніна Парк?
Ніна Парк – візажыстка, імя якой рэгулярна з’яўляецца ў модных медыя, TikTok і б’юці-туторыялах. Нават калі вы не запаміналі яго свядома, яе працы вы дакладна бачылі: яна рабіла макіяжы для рэкламных кампаній Chanel і L’Oréal Paris, а таксама вобразы для чырвоных дарожак Зоі Кравіц, Эмы Стоўн, Маргарэт Куолі, Лілі-Роўз Дэп.
Ніна вырасла ў прыгарадзе Чыкага і атрымала мастацкую адукацыю. Пасля гэтага вучылася ў Парыжы ў L’école de Maquillage Fleurimon (прафесійная школа макіяжу, якую часта называюць «Оксфардам» у індустрыі прыгажосці), а затым пераехала ў Нью-Ёрк, дзе працавала асістэнткай у вядучых візажыстаў і паступова выбудоўвала ўласны стыль. На яе падыход паўплывалі жывапіс, мінімалізм і карэйская б’юці-культура.
Сёння Ніна Парк жыве ў Нью-Ёрку і супрацоўнічае з Tiffany & Co, Omega, Bulgari, YSL Beauté, а таксама з многімі буйнымі моднымі выданнямі.
У чым асаблівасць яе макіяжу?
Фішка макіяжу Ніны Парк – у прастаце. Яе вобразы заўсёды выглядаюць вельмі натуральна. Яна не спрабуе «паляпшаць» твар кліента або змяняць яго, хутчэй далікатна падкрэслівае індывідуальнасць кожнага чалавека. У б’юці-супольнасці нават з’явіўся тэрмін Nina Park core – эстэтыка чыстай скуры і мяккага ззяння, якая падыходзіць амаль усім.
У аснове яе падыходу добрая падрыхтоўка скуры і мінімальная колькасць сродкаў. Ніна не наслойвае прадукты, а працуе кропкава: спачатку наносіць хайлайтар, румяны і крэмавы контурынг, а потым дадае тон там, дзе гэта сапраўды неабходна. Яна аддае перавагу крэмавым і вадкім тэкстурам, якія лёгка змешваюцца паміж сабой і захоўваюць эфект «голай» скуры.
Сакрэт прыгожага тону – увільгатненне
У яе працах скура заўсёды выглядае ўвільготненай. Каб дасягнуць такога эфекту нават у халодны час года, калі ўсё сушыць, патрэбен сур’ёзны догляд.
Модныя эксперты адзначалі, што ў ноч перад здымкамі або ў дзень мерапрыемства Ніна робіць стаўку на інтэнсіўныя ўвільгатняльныя сродкі, напрыклад тканінавыя маскі, якія хутка насычаюць скуру вільгаццю і даюць той самы знакавы glow. Перад макіяжам яна таксама актыўна выкарыстоўвае малочныя эсенцыі і тонікі: яны змякчаюць скуру, надаюць ёй ззянне і дапамагаюць тону ляжаць больш роўна.
Не менш важны і выбар танальнага прадукту. Для эфекту ззяння скуры лепш падыходзяць лёгкія вадкія формулы і BB-крэмы. Часта гэта сродкі з гіалуронавай кіслатой – яны не робяць макіяж больш цяжкім, дадаткова ўвільгатняюць скуру і ўзмацняюць адчуванне натуральнага бляску.


Танальны крэм Belor Design BB Beauty Cream.
Ультралёгкі танальны крэм Relouis Y.O.U. Really Second Skin.
Что почитать по теме: 20 беларуских косметических средств, которые помогут пережить зиму
Вочы
У макіяжы вачэй Ніна Парк амаль не выкарыстоўвае жорсткую графіку. Нават падводка ў яе выглядае мякка і крыху размыта, без вострых хвастоў. Логіка тут тая ж, што і ў працы са скурай: лініі не павінны быць прыкметнымі самі па сабе.
Часцей за ўсё Ніна пачынае з ценяў. Цёмна-карычневае або чорнае адценне яна наносіць тонкім пэндзлем у вонкавы куток вока, злёгку выцягваючы форму. Затым гэту лінію абавязкова растушоўвае пухнатай пэндзлем, каб на павеку не заставалася рэзкіх межаў.

Цені для павек Relouis Matte.
Асаблівую ўвагу Ніна надае вейкам. Яна падкрэслівае міжвейкавы край алоўкам, выводзіць невялікую стрэлку і злёгку змякчае яе пальцам або ватнай палачкай. Пры гэтым вейкі старанна завіваюцца і часта фіксуюцца водатрывалай тушшу, каб выгіб трымаўся даўжэй.

Аловак для вачэй Relouis Artistic Velvet Kajal Contour.

Водатрывалая туш для веек Luxvisage Lelastica Thermo Tubing.
«Заблюраныя» вусны
Вусны – адзін з самых пазнавальных элементаў тэхнікі Ніны Парк. Яна амаль ніколі не працуе з адным прадуктам або адным адценнем, лічачы такі падыход занадта плоскім і пазбаўленым глыбіні. Замест гэтага Ніна збірае вобраз з некалькіх слаёў, дасягаючы аб’ёмнага эфекту без выразных межаў.
Звычайна яна зацямняе вугалкі і контур вуснаў нюдавым алоўкам і растушоўвае яго ўнутр. Затым злёгку падкрэслівае натуральную арку вуснаў і дадае ў цэнтр больш яркае, часта ягаднае адценне. Важна, што лініі застаюцца размытымі. Менавіта гэты прыём у сацсетках празвалі blurry lips, або «заблюраныя» вусны.


Аловак для вуснаў Luxvisage.
Тынт для вуснаў Luxvisage з гіялуронавым комплексам Lip Tint Aqua Gel Hyaluron Complex.
Бровы павінны быць пухнатымі
Бровы ў макіяжы Ніны Парк заўсёды выглядаюць натуральна і злёгку прыўзнята, без жорсткай фіксацыі і шчыльнай прамалёўкі. Форма звычайна бліжэйшая да прамой.
Для такога эфекту Ніна выкарыстоўвае лёгкі гель: яго наносяць рухам уверх, злёгку прыўздымаючы бровы. Важна не перабраць са сродкам – бровы не павінны выглядаць застылымі. Калі не хапае валаскоў, яна дадае іх кропкава тонкім алоўкам больш светлага адцення, пазбягаючы шчыльнага запаўнення.

Гель для броваў Relouis PRO Waterproof Color Brow Gel 02.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота на вокладцы: Nina Park, Instagram.com.












