Лета летам, а «Вулічная мода» на CityDog.io – па раскладзе. У гэты панядзелак выпісваем модныя формулы мінчанак і глядзім, як насіць базу нясумна.
Топ + спадніца + в’етнамкі = ідэальная летняя формула
Карыстайцеся гэтай формулай у дні, калі не ведаеце, што надзець, але выглядаць прыгожа ўсё роўна хочацца. І спадзяёмся, да сярэдзіны лета ўсе ўжо вывучылі: в’етнамкі можна насіць не толькі на пляж, але і ў горадзе.
Калі ў вас яшчэ няма ідэальных блакітных джынсаў, самы час іх знайсці
Пра неабходнасць блакітных джынсаў мы пішам ужо не першы тыдзень. Самі паглядзіце, як класна мінчанкі стылізуюць іх з абцасамі, незвычайнымі топамі і яркімі кашулямі. Выглядае зусім не сумна. Галоўнае – знайсці тую самую пару, якая будзе сядзець як улітая.
Белыя джынсы на замену блакітным
Ну а калі насіць блакітныя джынсы надакучыць, можна перайсці на белыя. Выглядаюць крыху менш звыкла, але так жа лёгка збіраюць усе летнія вобразы.
Замест курткі зверху можна накінуць плашч або пінжак
Лета ў нашых шыротах своеасаблівае, таму верхні слой часта патрэбен нават у ліпені. Але каб круглы год не хадзіць у адной і той жа куртцы, раім прыгледзецца да аверсайз-пінжакоў або лёгкіх скарочаных плашчоў.
І вось яшчэ некалькі класных вобразаў, калі папярэдніх вам было мала
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












