Нацыянальны мастацкі музей сумесна з модны беларускім брэндам ok.race выпусцілі крутую калабарацыю, прысвечаную Марку Шагалу.
Як кажуць прадстаўнікі музея, гэта першая ў гісторыі Мастацкага калабарацыя з моладзевым брэндам адзення. Нацыць худзі можна будзе ў музейнай краме на вул. Карла Маркса, 24. Кошт – 190 рублёў, даступныя памеры – M і L.
Афіцыйная прэзентацыя калекцыі пройдзе 7 мая ў 19:00 у Нацыянальным мастацкім музеі. У прграме – лекцыя пра Марка Шагала, прагулка па музеі пад DJ-сэт і выступленне беларускага артыста Лайтовага. Уваход – па білеце ў музей.
З 8 красавіка па 6 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць, як яе называюць самі арганізатары, выстава аднаго шэдэўра: у Мінск упершыню прывезлі адну з самых вядомых карцін Марка Шагала «Прагулка».
Тут CityDog.io расказаў, чаму карціна мастака, які нарадзіўся ў Віцебску, захоўваецца не ў Беларусі – і як яна апынулася ў фондзе Рускага музея.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















