Фото: bnkorpus.info

Вау! Паглядзіце на гэты круты партал з беларускімі казкамі – можна і пачытаць, і паслухаць

Фото: bnkorpus.info

Акадэмія навук Беларусі запусціла партал «Беларускія народныя казкі», на якім сабрала не толькі тэксты, але і аўдыязапісы беларускіх казак з 1960-х гадоў.

мы здесь

На сайце праекта пішуць, што ў 2023-2025 гг. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры выконваўся праект «Беларускія народныя казкі: сюжэтная шматстайнасць, каталагізацыя, сучасныя інтэрпрэтацыі». За час выканання праекта супрацоўнікі акадэміі выявілі запісы казак у архівах і сховішчах:

«Так, сярод россыпу адзінкавых тэкстаў, каштоўных ужо фактам сваёй фіксацыі ў ХІХ стагоддзі, атрымалася займець копіі вельмі каштоўных дакументаў. Праведзена франтальная пошукавая праца ў архівах краіны. Да друку падрыхтаваныя тры важкія тамы анталогіі “Беларускія народныя казкі”».

Беларускія народныя казкі

Галоўная старонка партала «Беларускія народныя казкі».

На старонцы праекта прадстаўлены запісы казак з канца 1960-х да 2000-х гг. Аўдыязапісы падаюцца разам з расшыфроўкай і пашпартам, дзе адзначаны дадзеныя пра апавядальніка, збіральніка, месца фіксацыі, захоўвання запісу і магчымай публікацыі. Казкі раскласіфікаваныя па асноўных жанравых групах.

Беларускія народныя казкі

Класіфікацыя казак на партале «Беларускія народныя казкі».

Усе казкі на сайце размеркаваныя па асноўных жанравых групах. Ёсць казкі пра жывёл, кумулятыўныя, чарадзейныя, легендарныя і сацыяльна-бытавыя казкі, а таксама небыліцы. У кожнаг раздзела ёсць падрабязнае навукова-папулярные апісанне, якое тлумачыць спецыфіку жанру.

Беларускія народныя казкі

Старонка казкі на партале «Беларускія народныя казкі».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться