Беларускі брэнд Hmarachos выпусціў новыя футболкі. Навінкі ўжо можна набыць у аўтарскай краме брэнда ў Мінску.
На новых футболках Hmarachos размясціў вялікі прынт з трыма стылізаванымі каласамі, падобнымі на adidas. Пад ім – надпіс «Каласы».
Ёсць два варыянты: ружовая футболка з чорным прынтам і чорная – з белым. Кошт – 75 руб.
Пра выпуск навінак каманда Hmarachos паведаміла ў сваім інстаграме. Там напісалі, што гэта толькі першая з серыі навінак, якія плануюць паказаць.
Аўтарская крама Hmarachos знаходзіцца ў Мінску на Прытыцкага, 29, ГЗЦ «Цівалі», 3-і паверх, павільён 317. Крама працуе з 11:00 да 20:00.
У асартыменце Hmarachos – тавары з уласнымі прынтамі: адзенне, шоперы, куфлі з гравіроўкай ручной работы і чахлы больш чым для 450 мадэляў смартфонаў. У брэнда ёсць інтэрнэт-крама з дастаўкай па Беларусі і ў іншыя краіны.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

















