26 сакавіка тэлеграм-канал «Гарпій базар» напісаў, што беларускі брэнд Kanva з’явіўся ў новым нумары часопіса Vogue Polska. У пасце аўтары павіншавалі каманду і заснавальніцу брэнда Насту з публікацыяй.
«Breaking news – нашы ў Vogue. Віншуем брэнд KANVA і яго заснавальніцу Насту з публікацыяй у красавіцкім выданні Vogue Polska. Гонар неверагодны», – напісалі ў тэлеграм-канале «Гарпій базар».
Сам брэнд пацвердзіў гэта ў сваім інстаграме. Там паведамілі, што рэчы KANVA увайшлі ў красавіцкі выпуск часопіса: «Красавіцкі нумар Vogue Polska і яго PLECIONKA ужо выйшлі! Шукайце топ KANVA у самым сэрцы нумара».
KANVA – беларускі брэнд, заснаваны ў Мінску ў 2018 годзе дызайнеркай Настай Васючэнкай. Яго фішка – спалучэнне этнічных і сучасных матываў. Сярод самых вядомых айтэмаў KANVA: завушніцы з саломы, керамічныя падвескі і аксесуары з элементамі беларускага фальклору. Апошнія гады стваральніца праекта жыве і працуе ў Польшчы.
Дарэчы, CityDog.io пісаў, што ў 2025 годзе дызайнерка Наста Васючэнка, заснавальніца брэнда KANVA, аказалася на старонках Vogue Poland. Выданне расказала пра яе стыль, творчасць і новую калекцыю ўпрыгажэнняў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці здесь.
















