Беларус стварыў петыцыю, каб дадаць беларускую мову ў папулярныя сацсеткі

Сёння, 18 снежня, карыстальнік Threads з нікам zahar.yanousky паведаміў, што ініцыяваў петыцыю на Change.org. Ён прапануе дабіцца з’яўлення беларускай мовы ў Instagram і Threads у новым годзе і заклікае падпісаць зварот.

Сёння, 18 снежня, карыстальнік Threads з нікам zahar.yanousky паведаміў, што ініцыяваў петыцыю на Change.org. Ён прапануе дабіцца з’яўлення беларускай мовы ў Instagram і Threads у новым годзе і заклікае падпісаць зварот.

Карыстальнік zahar.yanousky піша, што хоча сабраць не менш за 1000 подпісаў. «Пасля Новага года разам завальваем тэхпадтрымку Meta просьбамі дадаць беларускую мову, паказваючы з дапамогай петыцыі вялікую колькасць ахвочых. Шанц дадаць беларускую вялікі, але для гэтага неабходна разам і адначасова паказаць, што гэта запатрабавана. (Не забудзьцеся VPN)», – напісаў бларус.

Instagram і Threads.

Ілюстрацыйнае фота: Change.org.

У тэксце петыцыі гаворыцца, што беларуская мова важная для карыстальнікаў з Беларусі. Аўтар нагадвае, што Беларусь – асобная еўрапейская краіна са сваёй гісторыяй і мовай. У звароце адзначаецца, што беларуская – не дыялект і не разнавіднасць рускай ці ўкраінскай, а самастойная мова.

«Насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў чалавек, якія з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі Instagram і Threads, але мы вымушаны карыстацца рускай, украінскай альбо англійскай версіямі сэрвісаў Meta па той прычыне, што наша родная мова ў іх адсутнічае», – тлумачыць беларус у тэксце петыцыі.

У петыцыі таксама гаворыцца, што адсутнасць беларускай версіі сэрвісаў Meta нязручная для карыстальнікаў, стварае ўражанне другараднасці мовы і выглядае несправядліва, улічваючы, што Instagram існуе ўжо 15 гадоў і падтрымлівае мноства іншых моў.

«Наяўнасць у сэрвісе нацыянальнай мовы павялічвае лаяльнасць людзей да прадукту і кампаніі. Нярэдка беларусы аддаюць перавагу менавіта тым сэрвісам і прадуктам, дзе прысутнічае беларуская мова. Такім чынам, беларуская лакалізацыя выгадная і для самой кампаніі Meta», – лічыць аўтар петыцыі.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Дарэчы, у лістападзе гэтага года папулярны анлайн-перакладчык DeepL дадаў беларускую мову ў спіс даступных для перакладу.

Аднак у чэрвені гэтага года сэрвіс раптоўна адключылі для Беларусі і РФ. Пры спробе зайсці на сайт з тэрыторыі нашай краіны з’яўляецца паведамленне: «Недаступна ў вашым рэгіёне».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Крута! У папулярным анлайн-перакладчыку з’явілася беларуская мова
За день
Лічыце, што беларуская мова неактуальная? Тады вам варта прыйсці на гэту сустрэчу
За день
«Беларуская мова ўзмацняе тэрапеўтычны эфект». Псіхолагі – пра тое, чаму пачалі кансультаваць кліентаў па-беларуску і як мова ўплывае на тэрапію
Пора к психологу
поделиться