Лічыце, што беларуская мова неактуальная? Тады вам варта прыйсці на гэту сустрэчу

17 ліпеня ўдзельнікі ініцыятывы «Размова» збяруцца, каб абмеркаваць, ці сапраўды беларуская мова сёння «неактуальная», што значыць гаварыць «па-роднаму» і чаму гэта – не пра правільнасць, а пра блізкасць да сябе.

17 ліпеня ўдзельнікі ініцыятывы «Размова» збяруцца, каб абмеркаваць, ці сапраўды беларуская мова сёння «неактуальная», што значыць гаварыць «па-роднаму» і чаму гэта – не пра правільнасць, а пра блізкасць да сябе.

У сераду, 17 ліпеня, у Мінску пройдзе сустрэча пад назвай «Па-роднаму», дзе ўдзельнікі разам будуць разважаць пра месца беларускай мовы ў сучасным жыцці.

Арганізатары прапануюць паразмаўляць пра тое, ці з’яўляецца беларуская мова часткай сучаснасці, ці засталася яна толькі ў падручніках і трасянцы і чаму шмат хто лічыць яе неактуальнай.

На сустрэчы будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:

  • чаму мова – гэта культурны код, а не архаіка;
  • як беларуская мова працуе ў 2025-м, а не ў 1525-м;
  • чаму гаварыць «па-роднаму» – гэта не пра правільнасць, а пра блізкасць да сябе.

Сустрэча пройдзе без лектараў і складанай тэорыі – арганізатары абяцаюць цёплую размову з думкамі і пытаннямі.

Пачатак у 16:00, удзел – па данэйшн-сістэме. Колькасць месцаў абмежавана, таму арганізатары просяць адзначыцца ў каментарыях альбо напісаць асобна.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Razmovaclub.

#Минск #Беларусь
Еще по этой теме:
«Беларуская мова ўзмацняе тэрапеўтычны эфект». Псіхолагі – пра тое, чаму пачалі кансультаваць кліентаў па-беларуску і як мова ўплывае на тэрапію
Крута! На Twitch можа з’явіцца беларуская мова. Вось што для гэтага трэба зрабіць
Беларуская мова не заўжды была «як чуецца, так і пішацца». Ёй мінімум 800 гадоў
поделиться