Ура! У продажы хутка з’явяцца ўсе чатыры часткі Гары Потэра на беларускай мове

Ура! У продажы хутка з’явяцца ўсе чатыры часткі Гары Потэра на беларускай мове
Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла, што з 8 лютага ў продаж выходзіць «Гары Потэр і Келіх агню» ў беларускім перакладзе Алены Пятровіч.

Беларускае выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла, што з 8 лютага ў продаж выходзіць «Гары Потэр і Келіх агню» ў беларускім перакладзе Алены Пятровіч.

Каманда выдавецтва піша ў сваім інстаграме, што ўжо ад заўтра ў продажы будзе чатыры часткі ў цвёрдых вокладках. «Кожная частка мае свой колер афармлення і адпаведнае каляровае лясэ. Прыемная навобмацак вокладка софт-тач і добрая для вачэй крэмавая папера».

Аформіць заказ можна на Knihauka.com. Кошт – 89,90 зл.

Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што толькі ў снежні 2024 года выдавецтва «Янушкевіч» дамовілася з праваўладальнікамі пра выпуск новых перакладаў кніг Джоан Роўлінг на беларускай мове. Аднак продаж гэтых кніг у Беларусі застанецца пад забаронай.

Паводле слоў выдавецтва, перагаворы з праваўладальнікамі доўжыліся нямала, але завяршыліся паспяхова дзякуючы падтрымцы калег, сяброў і міжнародных арганізацый.

«Нам удалося прабіць сцяну непаразумення і давесці, як важна беларусам пры ганеннях на нацыянальную культуру, жорсткай барацьбе за дабро і святло чытаць кнігі пра Гары Потэра на роднай мове», – адзначыла каманда выдавецтва.

Што здарылася?

У чэрвені 2024 года праваўладальнікі забаранілі выпуск беларускамоўных перакладаў, патлумачыўшы гэта нежаданнем супрацоўнічаць з арганізацыямі з Беларусі, якая знаходзіцца пад санкцыямі. Да гэтага выдавецтва «Янушкевіч» паспела перавесці і выдаць першыя тры кнігі культавага рамана.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава
Еще по этой теме:
«Гарри Поттера» будут снова выпускать на беларуском, но есть нюанс
«В Минске нет подобного рода заведений». Минчане – о новом кафе по мотивам вселенной Гарри Поттера
Круто! «Кастрычніцкая» превратилась в ту самую платформу, как из «Гарри Поттера»
поделиться