У KaliLaska прымаюць не толькі рэчы, але і расліны. Вось падрабязнасці

Гэта нешта новае: дабрачынны праект KaliLaska стаў прымаць ад мінчан непатрэбныя расліны.

мы здесь
поделиться

Як нам расказала кіраўніца праекта Наталля Гарачая, новы офіс KaliLaska прыстасаваны пад тое, каб тут было шмат хатніх раслін.

– Наш новы офіс – гэта практычна аранжарэя: за вокнамі ёсць невялікае крытае памяшканне накшталт аранжарэі. Мы падумалі: чаму б не выкарыстоўваць гэту прастору пад прыгажосць? Тым больш, многія мінчане, на жаль, не могуць удзяляць сваім хатнім раслінам дастаткова часу.

Што трэба зрабіць, каб узялі вашу расліну

Амаль нічога – проста прыносьце яе. Можна нават без гаршка. Рабяты з KaliLaska перасадзяць яе і будуць даглядаць да таго моманту, калі можна будзе аддаваць у чужыя рукі.

А каму потым аддадуць расліну?

У арганізацыі і прыватныя інстытуцыі, якія захочуць упрыгожыць свой офіс зелянінай. Перададуць бясплатна, зразумела.

Куды і калі несці?

Кожны дзень з 12:00 да 20:00 па адрасе Машэрава, 9/8. Усе падрабязнасці вось па гэтым нумары: +375 29 606 11 04.

Гэта вельмі важна!

У бліжэйшую суботу, 4 мая, у KaliLaska увесь дзень прымаюць рэчы для маючых патрэбу. Прыносьце з 12:00 да 20:00 па адрасе Харужай, 18/2. Што можна аддаць у праект і куды ўсё гэта пойдзе? Глядзіце ў гэтым альбоме.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
Добавьте нас в источники Google