Гэта заўважыла карыстальніца Threads пад нікам @kapystka_. І паказала, як цяпер выглядае месца, дзе быў знакаміты партрэт пісьменніка.
Графіці з партрэтам Уладзіміра Караткевіча на вуліцы Кастрычніцкай (каля бліннай «Дэпо», дом №23) у Мінску з’явілася прыкладна ў 2015 годзе. На той выяве пісьменнік трымаў на руках двух маленькіх кацянят.

Гэта першы варыянт выявы. Скрыншот: Minsknews.by.
Пазней, у лютым 2020 года, на тым самым месцы з’явіўся новы малюнак. Ранейшы сюжэт замянілі іншым партрэтам пісьменніка з фотаздымка – са шчырай усмешкай і сабакам замест кацянят.

Другі варыянт. Фота: @kapystka_, Threads.com.
А на днях мінчанка @kapystka_ падзялілася ў Threads новай працай:

Фота: @kapystka_, Threads.com.
У каментарыі прыйшоў мастак Яўген Ковэк, які патлумачыў: «11 гадоў таму я намаляваў гэтага Караткевiча, да яго былi i другiя малюнкi. Прыйшоў час стварыць новае, вось я гэта i зрабiў, новы малюнак пад мазаiку». І дадаў, што ўсе вокны гэтага будынка ў левай і правай частцы відазмяняюцца і абнаўляюцца новымі малюнкамі.
А вось што яшчэ беларусы пісалі пад пастом мінчанкі:
«Ай не.... Ну навошта?! Мазаіка цудоўная, але ж ёй можна было знайсці іншае месца. Навошта прыбіраць Караткевіча? У Мінску яго і так бракуе... Ні вуліцы, ні сквера, ні помніка, ні музея... Быў вось гэты цудоўны партрэт. Каму ён замінаў?» – не разумее @alena_sh1982.
«Праходзіла міма, пакуль стваралі мазаіку, – вельмі падыходзіць асяроддзю. І папярэдні малюнак – легенда!» – лічыць @darazhenkava.
«Хз, абнулілі каштоўнасць старой працы, а новай яе яшчэ набіраць», – адзначае @bk4b8h_d8d7_v6prtr.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.













