Кнігарня «Кнігаўка» і сайт knihauka.com запусцілі сезон летніх цэн: у продажы – кнігі са скідкамі, ад сусветнай класікі да беларускіх навінак.
10 чэрвеня выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра старт «Сезона летніх цэн». У гэты час, як піша каманда ў сацсетках, многія адпачываюць і чытаюць менш, але ў кнігарні ўпэўнены: добрая кніга ў чамадане – такі ж важны атрыбут, як сонцаахоўныя акуляры.

Зараз гэта кніга каштуе 39,90 зл. (32 руб.).
Таму яны прапануюць летнія скідкі на вялікую колькасць кніг як у інтэрнэт-краме, так і ў варшаўскай кнігарні «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4).
Сярод кніг са скідкамі:
- «1984» Джорджа Оруэла – цяпер за 29,90 зл. замест 34,90 (каля 24 руб.);
- «Апошняе пакаленне» Макара – 34,90 зл. (28 руб.);
- беларускія пераклады «Валадара Пярсцёнкаў» і «Вядзьмара» – ад 49,90 зл. (40 руб.);
- кнігі пра Гары Потэра – ад 49,90 да 79,90 зл. (40-64 руб.);
- «Вялікі Гэтсбі» – 39,90 зл. (32 руб.).
Поўны спіс кніг са скідкамі шукайце на Knihauka.com у раздзеле «Зніжкі».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Knihauka.com.