Завод «Луч» стварыў серыю гадзіннікаў, прысвечаную пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Іх будзе ўсяго 95 штук – па колькасці гадоў з дня яго нараджэння.
Серыя атрымала назву «Мова» і прымеркавана да Дня роднай мовы. Гадзіннікі зроблены на механізме «Луч-2209» – самым тонкім у гісторыі завода.
Як паведамілі Onliner на заводзе, на цыферблаце можна ўбачыць такую цытату Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».
Як піша каманда завода ў сацсетках, гэты гадзіннік «адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека».
Купіць гадзіннік ужо можна ў фірмовых крамах «Луч» або на сайце. Кошт – 1495 руб. Дарэчы, напярэдадні калекцыю прэзентавалі ў Музеі гадзіннікавай справы, дзе таксама адкрылася выстава пра Караткевіча. Наведаць яе можна з 21 лютага па 21 сакавіка на Натуралістаў, 3.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу. Падрабязнасці тут.