Ілюстратыўнае фота: Frans van Heerden, Pexels.com.

Хочаце стаць журналістам? Сёння апошні дзень падачы заявак на бясплатны «Журфак па суботах»

Ілюстратыўнае фота: Frans van Heerden, Pexels.com.

Сёння, 11 верасня, – апошні дзень падачы заявак на «Журфак па суботах». Гэта бясплатная праграма для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы. Навучанне будзе праходзіць афлайн у Вільнюсе або Варшаве на працягу 10 субот.

мы здесь

Падчас навучання ўдзельнікі будуць працаваць з рэальнымі журналісцкімі задачамі, атрымліваць зваротную сувязь ад практыкуючых журналістаў і рэдактараў, а таксама ствараць уласныя матэрыялы пры падтрымцы ментараў.

На занятках будуць разбіраць, як шукаць і правяраць інфармацыю, працаваць з крыніцамі, ствараць матэрыялы для розных фарматаў і выкарыстоўваць штучны інтэлект у працы журналіста. Пасля навучання ўдзельнікі змогуць прайсці стажыроўку ў беларускіх рэдакцыях і апублікаваць свае матэрыялы.

Праграму распрацавала ўкраінская журналістка і медыяменеджарка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial Times і The Kyiv Post. Трэнерамі будуць практыкуючыя журналісты і рэдактары беларускіх незалежных медыя.

Навучанне пройдзе:

  • у Варшаве – з 3 кастрычніка па 5 снежня 2026 года;
  • у Вільнюсе – з 10 кастрычніка па 12 снежня 2026 года.

Ілюстратыўнае фота: арганізатары.

Важна: удзел бясплатны. Пражыванне ў гатэлі праграма не аплачвае, але можа пакрыць выдаткі на транспарт па краіне навучання.

Сёння – апошні дзень падачы заявак. Да 16 верасня арганізатары паведамяць вынікі першага этапу адбору і запросяць адабраных кандыдатаў на суразмову.

Калі вы жывяце ў Літве, трэба выбраць заяўку для Вільнюса. Дадатковыя пытанні можна задаць па адрасе zurfak@baj.media.

Калі жывяце ў Польшчы – падавайце заяўку для Варшавы. Кантакт для пытанняў: zurfak@solidarityby.eu.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Варшава #Вильнюс
Еще по теме:
Теперь в стране будет больше дрон-журналистов. Виноват журфак БГУ
За день
Класная магчымасць патрапіць у журналістыку: «Журфак па суботах» абвясціў новы набор на бясплатнае навучанне
За день
поделиться