Тут вас запрашаюць на «Ноч музеяў» у класнае месца

Тут вас запрашаюць на «Ноч музеяў» у класнае месца
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на святочную імпрэзу да «Ночы музеяў». Галоўная тэма – «Беларускі маляваны вырай», а ў праграме – выставы, кірмаш, майстар-класы, дзіцячая пляцоўка і дранік-фэст.

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на святочную імпрэзу да «Ночы музеяў». Галоўная тэма – «Беларускі маляваны вырай», а ў праграме – выставы, кірмаш, майстар-класы, дзіцячая пляцоўка і дранік-фэст.

17 мая ў Вільнюсе адбудзецца «Ноч музеяў – 2025», і Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падрыхтаваў насычаную праграму. Тэма свята – «Беларускі маляваны вырай», яна прысвечана традыцыйнаму народнаму мастацтву: дыванам, куфрам, ручнікам і ўзорам з дзяцінства.

Латарэя: прымі ўдзел і выйграй працы беларускіх мастакоў.Ноч музеяў 2025.

Старт запланаваны на 13:00. З гэтага часу і да вечара будзе працаваць кірмаш майстроў з аўтэнтычнымі вырабамі: бранзалеты, хусткі, світшоты, кнігі – усё з беларускім каларытам.

З 14:00 стартуюць майстар-класы: дзеці будуць распісваць падстаўкі пад кубкі, а дарослыя – ствараць шоперы з беларускімі ўзорамі. Удзел магчымы толькі па папярэдняй рэгістрацыі, колькасць месцаў абмежавана.

А 16-й у вялікай зале адкрыецца выстава і пройдзе аўкцыён твораў беларускіх мастакоў. Там можна выйграць адну з дзесяці прац за данат у 5 еўра.

З 15:00 да 17:00 будзе працаваць дзіцячая пляцоўка з батлейкай, гульнямі, аквагрымам і творчымі заняткамі, дзе дзеці змогуць намаляваць свае мары і ўпрыгожыць імі музейны двор.

А 18-й пачнецца дранік-фэст, а ў 17:00 – канцэртна-танцавальная праграма з выступам Яўгена і Вольгі Барышнікавых.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: музей імя І. Луцкевіча.

 

#Вильнюс
Еще по этой теме:
Беларусы открывают в Вильнюсе творческое пространство для дизайнеров и мастеров
«Квартиросъемка»: двухуровневый лофт с террасой в Вильнюсе
поделиться