Баіцеся памыліцца? Тут вам раскажуць, як з гэтым справіцца

6 верасня на YouTube выйдзе першы выпуск беларускага падкаста Safe Space. Гэта праект Лізы і Сашы пра працу і ментальнае здароўе, дзе вядучыя адкрыта абмяркоўваюць тое, што звычайна замоўчваецца.

6 верасня на YouTube выйдзе першы выпуск беларускага падкаста Safe Space. Гэта праект Лізы і Сашы пра працу і ментальнае здароўе, дзе вядучыя адкрыта абмяркоўваюць тое, што звычайна замоўчваецца.

У падкасце будуць гучаць гісторыі людзей розных прафесій: пра перапрацоўкі, заробкі, ціск быць «крэатыўнымі», страх памылак і адсутнасць адпачынку. Асобная ўвага – таму, як будаваць жыццё і кар’еру ў эміграцыі або ўнутры Беларусі.

Вядучыя – прадстаўніцы розных пакаленняў і досведаў, але з аднолькавымі пытаннямі: як жыць, працаваць, атрымліваць асалоду і пры гэтым не зламацца?

Адна з галоўных ідэй Safe Space – паказаць, што памыляцца нармальна, а клапаціцца пра сябе неабходна. Вядучыя абяцаюць не сухую тэорыю, а жывыя гісторыі.

 

#Беларусь
поделиться