Яшчэ адзін беларускі аб’ект уключылі ў спіс ЮНЕСКА

Учора, 9 снежня, МЗС Беларусі паведаміла, што ткацтва з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці стала сёмым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які атрымаў міжнароднае прызнанне. Рашэнне аб уключэнні прыняў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА) у ходзе 20-й сесіі ў Нью-Дэлі, Індыя.

Неглюбскае ткацтва шануюць за багацце колераў і складаныя арнаменты. У адным ручніку майстрыхі могуць спалучаць да 25 адценняў, ствараючы шматслаёвыя кампазіцыі на аснове больш чым 120 традыцыйных узораў.

Неглюбскае ткацтва.

Неглюбскае ткацтва. Фота: Mfa.gov.by.

Многія матывы заснаваны на старажытнай сімволіцы і звязаны з пажаданнямі шчасця, здароўя і дабрабыту. Сярод самых вядомых элементаў – «крывулі», «павукі» і «яблынька», якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне на працягу стагоддзяў.

Важная асаблівасць традыцыі – яна не стала «музейнай». Мясцовыя жыхары працягваюць выкарыстоўваць вырабы ў побыце, а майстрыхі навучаюць моладзь тэхніцы ручнога ткацтва і вышыўкі, захоўваючы рамяство жывым.

На сённяшні дзень у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо ўваходзяць сем беларускіх элементаў:

  • калядны абрад «Калядныя цары» з вёскі Семежава,
  • вясновы «Юр’еўскі карагод» з вёскі Пагост,
  • Будслаўскі фэст – свята ў гонар абраза Божай Маці,
  • культура бортніцтва (сумесна з Польшчай),
  • саломапляценне,
  • выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Беларускую вытинанку включили в список ЮНЕСКО
За день
В Беларуси есть два новых кандидата на включение в список ЮНЕСКО
За день
поделиться