Першае прыватнае выдавецтва ў Беларусі падзялілася навіной: з сённяшняга дня ў іх можна купіць 12 відаў паштовак як з подпісамі, так і без іх.
Каманда выдавецтва «Тэхналогія» напісала ў інстаграме, што спалучыла насельнікаў нашых лясоў і хат з беларускімі традыцыямі, апрануўшы іх у нацыянальныя касцюмы.
Усяго выдавецтва прадае 12 відаў паштовак фармату А6 на гладкай паперы: 6 з подпісамі і 6 без. Кошт паштоўкі – 1,5 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу. Падрабязнасці тут.