Вам прапануюць паслухаць пра панэлькі

Беларусы запусцілі новы падкаст «Як тут, як там». У першым выпуску абмяркоўваюць панэльныя дамы.

Беларусы запусцілі новы падкаст «Як тут, як там». У першым выпуску абмяркоўваюць панэльныя дамы.

«‎Як тут як там» – падкаст «Менскай урбаністычнай платформы», у якім дыскутуюць пра сучасную ўрбаністыку. Тэма першага выпуску – «‎Панэлькі – хто каго перажыве?». ‎ У ім тры эксперткі – архітэктарка, сацыялагіня, дызайнерка грамадскіх прастор – абмяркоўваюць розныя аспекты панэльнай забудовы ў Беларусі і за мяжой.

Панельный дом

Панельный дом в Минске. Фото: Realt.by.

  • Панэлькі – звычанае сучаснае жытло ці «культурнае гета»? Чаму іх па-рознаму ўспрымаюць у свеце?
  • «Выраслыя ў панэльках»: як адчуваюць сябе людзі, якія жывуць у панэльнай забудове ў Беларусі і ў Германіі?
  • Якасць і прыгажосць жытла – базавыя патрэбы чалавека?
  • Варыянты рэнавацый і сучасныя панэлькі: як зрабіць нашы раёны больш утульнымі і «сваімі»?

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Realt.by.

#Минск
поделиться