Не ведаеце, пад што танчыць на Купалле? Лавіце атмасферны трэк са спакуслівым бітам

Беларускі індзі-поп-дуэт NOCHY прэзентаваў песню і кліп «Купальскай ноччу». Гэта гісторыя пра жаночае сяброўства, пачуцці без межаў і летнюю магію.

Беларускі індзі-поп-дуэт NOCHY прэзентаваў песню і кліп «Купальскай ноччу». Гэта гісторыя пра жаночае сяброўства, пачуцці без межаў і летнюю магію.

Гурт NOCHY, у складзе якога вакалістка і кампазітарка Юля і саўндпрадзюсер Паша, разам з Настай Рыдлеўскай выпусціў трэк «Купальскай ноччу». Як піша каманда, гэта песня «на мяжы попа і стылістычнага споўкэн-ворду – са спакуслівым бітам і пульсуючымі эмоцыямі. У ёй адчуваецца містэрыя і жарсць».

Група падкрэслівае, што гэта музыка для тых, хто любіць жаноцкасць без штампаў, спакуслівую атмасферу і эстэтыку летніх вечароў. У песні няма суперніцтва за хлопца – спявачкі проста запрашаюць яго стаць часткай сваёй ночы, сваёй гісторыі.

«Слухаць можна ўначы, у дарозе, на вогнішчы з сябрамі ці ў моманты самоты і тым, хто адчувае моц жаночай салідарнасці, любіць містычную эстэтыку і імкнецца да свабоды пачуццяў без рамак», – напісалі музыкі.

Паслухаць песню можна тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по этой теме:
Ужо чулі? Беларускі гурт, які спалучае электрапоп і фолк, выпусціў новы альбом
Беларусы выпусцілі кнігу з тэкстамі песень рок-гуртоў ULIS і «Крама»
Прэм’ера на CityDog.io: паслухайце (і паглядзіце), якім мусіць быць сапраўдны беларускі рэйв. Кліп на песню «Муж не ідзе» вельмі цікавага гурта Nochy
поделиться