Абвешчаны кароткі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26». Сёлета ўзнагароды ўручаць у 15 катэгорыях. У конкурсе – поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы, знятыя беларусамі ў 2023–2024 гадах.
Фільмы ацэньвала журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў. Усяго разглядалі 60 стужак. Частка ўдзельнікаў прадстаўлена ананімна. Асобна ў гэтым сезоне вылучылі дакументальныя рэпартажы. Дзве намінацыі з’явіліся ўпершыню – «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж».
«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»
- «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч;
- «Працэсы» Андрэя Кашперскага;
- «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty.
«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»
- «Say Cheese» Кіры Альшэўскага;
- «Цукар» Андрэя Кашперскага;
- Ананімны ўдзельнік.
«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»
- «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча;
- «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава;
- «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага.
«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»
- «Святая вада» Андрэя Куцілы;
- Ананімны ўдзельнік;
- Ананімны ўдзельнік;
«Найлепшы анімацыйны фільм»
- «Калыханка» Івана Гапіенкі;
- «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі;
- «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай.
«Найлепшы дакументальны рэпартаж»
- «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік;
- «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік;
- «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача.
«Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»;
- Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»;
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам».
«Найлепшы актор»
- Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»;
- Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»;
- Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам».
«Найлепшая акторка»
- Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»;
- Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»;
- Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы».
«Найлепшая праца аператара(кі)»
- Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»;
- Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»;
- Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада».
«Найлепшы сцэнар»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»;
- Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»;
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам».
«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы))»
- Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»;
- Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна);
- Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка».
«Найлепшы мантаж»
- Iлля Бажко за фільм «Працэсы»;
- Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»;
- Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс».
«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі))»
- Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі»;
- Томас Энджэл Эндрэсэн, Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»;
- Ананімны ўдзельнік.
«Адкрыццё года»
- Anna Avota;
- Ганна Бадзяка;
- Ананімны ўдзельнік.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















