Беларуская палітэмігрантка стала гераіняй новага фільма на Netflix

Беларуская палітэмігрантка стала гераіняй новага фільма на Netflix
У нямецкім баявіку «Экстэрытарыяльны» (Exterritorial), які нядаўна выйшаў на Netflix, сярод цэнтральных персанажаў – беларуска Ірына, дачка забітага дысідэнта, што ўцякла з Мінска. У фільме згадваецца рэпрэсіўная палітыка беларускіх уладаў.

У нямецкім баявіку «Экстэрытарыяльны» (Exterritorial), які нядаўна выйшаў на Netflix, сярод цэнтральных персанажаў – беларуска Ірына, дачка забітага дысідэнта, што ўцякла з Мінска. У фільме згадваецца рэпрэсіўная палітыка беларускіх уладаў.

Стрымінгавы сэрвіс Netflix выпусціў новы баявік «Экстэрытарыяльны», дзе адной з ключавых гераінь стала беларуская палітычная ўцякачка.

Скрыншот з афіцыйнага трэйлера фільма. На ім – беларуска Ірына.

Фільм распавядае гісторыю Сары Вульф – былой вайскоўкі, што служыла ў Афганістане і цяпер выхоўвае шасцігадовага сына. Яна прыходзіць у амерыканскае пасольства ў Франкфурце, каб атрымаць візу, але нечакана трапляе ў драматычныя падзеі: яе сын знікае, а ніхто не гатовы ёй дапамагчы.

Падчас пошукаў Сару падтрымлівае беларуска Ірына, якая таксама апынулася ў пасольстве не выпадкова. Яна распавядае, што з’яўляецца дачкой дысідэнта, забітага па загадзе беларускіх уладаў. Ірына ўцякла ў амерыканскае пасольства ў Мінску, а потым была пераправлена ў Франкфурт. Цяпер яна мае важную інфармацыю, якая можа дапамагчы вызваліць іншых палітвязняў.

Дарэчы, гэта не першы раз, калі Беларусь узгадваецца ў замежных фільмах і серыялах. Калі памятаеце, CityDog.io пісаў, што ў фінальнай серыі другога сезона серыяла «Раздзяленне» (Severance), які быў зняты для Apple TV+, гледачы заўважылі нечаканую пасхалку: адну з таямнічых дзвярэй для катаванняў у свядомасці гераіні падпісалі словам Minsk, а ў трылеры «Ушчыліна» ад Apple TV+ з Аняй Тэйлар-Джой яе гераіня апынаецца ў ізаляцыі пасля выканання місіі — ліквідацыі беларускага алігарха.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: скрыншот з трэйлера Exterritorial.

 

#Беларусь
Еще по этой теме:
«Комната, где тебя ведут на Окрестина и п****т дубинкой?» Минск засветился в нашумевшем американском сериале – и беларусы строят теории, что это может значить
Какие сериалы посмотреть на выходных?
Сколько нужно денег, чтобы легально смотреть все сериалы? Посчитали за вас
поделиться