03.08.2025
Дызайнерка Maryia Subatkevich з Мінска расказала, што стварыла стыкерпак у Telegram з жывёламі, якія жывуць у Беларусі.
Дызайнерка Maryia Subatkevich з Мінска расказала, што стварыла стыкерпак у Telegram з жывёламі, якія жывуць у Беларусі.
На відэа ў TikTok дызайнерка кажа, што ў стыкерпаку 22 стыкеры з жывёламі, якіх можна сустрэць у Беларусі. Знайсці іх можна па назве «Жывёла кажа» або вось па гэтай спасылцы.


Фото: скрыншот з Telegram.
Беларусам стыкерпак спадабаўся. У TikTok яны дзякуюць аўтарцы за працу.
- «Цікавенькія стыкеры. Дзякуй за вашу справу».
- «Цудоўна! Я так хацела нешта кшталту гэтага, нават сына прасіла зрабіць (ён малюе), але так і не дачакалася, адмовіў. Дзякуй за вашу працу!»
- «Цудоўныя стыкеры».
- «Крутыя стыкеры!»
- «Дзяяякуй! Так не хапае беларускіх стыкераў!!! Буду карыстацца ў тэлеграме!»
@submariart Хэй-ла-ла-лэй!🐂🦩🦇 @żywiolakaża #мова #мінск #беларусь #беларускаямова #дизайн #стикеры #стикерпак #соцсети
♬ оригинальный звук - Maryia Subatkevich
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Telegram. Відэа: TikTok.com.
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ