20 лютага ў варшаўскай галерэі WOK адбудзецца адкрыццё выставы «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны». Пачатак мерапрыемства ў 19:00. Экспазіцыя будзе даступная для наведвання да 2 сакавіка 2025 года.
Як пішуць арганізатары выставы, «мур парушае экасістэму лесу, перашкаджае міграцыі жывёл, але не спыняе тых, хто шукае свабоды і бяспекі».
Удзельнікі выставы – сучасныя беларускія і польскія мастакі: Сяргей Шабохін, Пётр Пасевіч, Бартламей Кялбовіч, Агнэшка Каліноўская, Яўген Глушань, Ксенія Галубовіч, BZT і Pas.
Яны даследуюць, як узведзены ў 2021 годзе ў Белавежскай пушчы 186-кіламетровы мур, прызначаны для стрымлівання бежанцаў, уплывае на людзей і жывёл, а таксама як прырода становіцца сведкам палітычных падзей. Выстава «Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны» – спроба асэнсаваць межы, створаныя чалавекам, і іх наступствы.
Калі: 20 лютага.
Дзе: варшаўская галерэя WOK на Marszałkowska, 34/50.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.