Школа эканомікі і бізнесу BISEB правядзе канферэнцыю «Якім будзе навучанне ў 2030 годзе». Яна пройдзе 27 лістапада (чацвер) у анлайн-фармаце і будзе прысвечана ключавым тэндэнцыям у адукацыі, тэхналагічнаму развіццю і будучыні навыкаў.
Школа эканомікі і бізнесу BISEB запрашае ўсіх жадаючых на канферэнцыю, прысвечаную новым трэндам у сферы адукацыі. Яна адбудзецца 27 лістапада ў 19:00 па Мінску і пройдзе анлайн – у Zoom і на YouTube.

Канферэнцыя ад школы эканомікі і бізнесу. Фота: @economics.ehu, Instagram.com.
Арганізатары адзначаюць, што асноўныя тэмы – скрыжаванне тэхналогій, прадпрымальніцкага мыслення і сучасных адукацыйных мадэляў. Па іх словах, менавіта гэтыя фактары фарміруюць грамадства, у якім чалавек становіцца «архітэктарам уласнага развіцця».
Сваім досведам на канферэнцыі падзеляцца эксперты ў галіне EdTech, інавацый і будучыні навыкаў. Удзельнікі змогуць:
- даведацца пра ключавыя тэндэнцыі, якія ўжо мяняюць адукацыю;
- атрымаць практычныя інструменты і мадэлі, якія можна ўкараняць у сваіх арганізацыях;
- пагутарыць з прадстаўнікамі EdTech-індустрыі і венчурнай экасістэмы.
Зарэгістравацца можна тут.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















