Хочаце даведацца, як можна адаптавацца да змянення клімату? Тут вам бясплатна раскажуць

24 лістапада (панядзелак) у 19:00 экалагічная інфаслужба «Зялёны тэлефон» арганізуе анлайн-эфір «Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні». Удзельнікам раскажуць, як змяненне клімату ўплывае на паводзіны людзей, што адбываецца з кліматычнай палітыкай у Беларусі і свеце і якія дзеянні можаце зрабіць асабіста вы.

24 лістапада (панядзелак) у 19:00 экалагічная інфаслужба «Зялёны тэлефон» арганізуе анлайн-эфір «Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні». Удзельнікам раскажуць, як змяненне клімату ўплывае на паводзіны людзей, што адбываецца з кліматычнай палітыкай у Беларусі і свеце і якія дзеянні можаце зрабіць асабіста вы.

Арганізатары адзначаюць, што клімат становіцца ўсё менш прадказальным і людзям даводзіцца падладжвацца пад новыя ўмовы. Падчас сустрэчы абмяркуюць тры тэмы:

  • як змяненне клімату ўплывае на чалавечыя паводзіны і прыняцце рашэнняў;
  • што адбываецца з кліматычнай палітыкай у Беларусі і ў іншых краінах;
  • якія крокі могуць рабіць людзі – індывідуальна і разам.
Онлайн-эфира "Человек и климат: инструкция по выживанию".

Анонс анлайн-эфіру. Фота: «Зялёны тэлефон».

«Спікерка эфіру – Іра Панядзельнік, навуковая камунікатарка, член савета CAN УЕКЦА, менеджарка кліматычных праектаў у рэгіёне Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі», – расказала экаслужба.

Экспертка Ира Понедельник.

Спікерка эфіру – Іра Панядзельнік. Фота: «Зялёны тэлефон».

Зарэгістравацца на вебінар можна тут. Важна: на эфіры разгледзяць толькі тыя пытанні пра надвор’е ў Беларусі, якія вы пакінеце пры рэгістрацыі.

Дарэчы, у бясплатнай інфаслужбы па вырашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон» ёсць сайт. Там кансультуюць па наступных экапраблемах:

  • высечка дрэў у дварах;
  • несанкцыянаваныя звалкі;
  • непрыемны пах у раёне;
  • якасць вады дома;
  • інфармацыя пра легальнасць будоўляў;
  • паркаванне машын на зялёных зонах.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
В Беларуси признали «экстремистским» экологический проект
За день
поделиться