Фота: @andreinaronski, Threads.com.

У вас ёсць каля 10 дзён, каб убачыць квітнеючы лён у Беларусі. Вось дзе яго шукаць

Фота: @andreinaronski, Threads.com.

У Беларусі пачаў квітнець лён – сацсеткі паступова запаўняюцца здымкамі пяшчотных бэзавых кветак. Некаторыя беларусы нават жартуюць: навошта ехаць у Праванс, калі ў нас ёсць і свае прыгожыя кветкі. CityDog.io паказвае, як выглядае льняны сезон.

мы здесь

«Гэта мора, толькі льняное»

Беларуска Ірына ехала па трасе Мінск – Вільнюс і ўбачыла вялікае поле з квітнеючым лёнам.

«Рабяты, як жа хораша! Уся траса сёння стаяла, ніхто не таптаў, не лез унутр», – расказала дзяўчына.

Ільняное поле на трасе Мінск-Вільня.Ільняное поле на трасе Мінск-Вільня.

Фота: @botanica_by, Threads.com.

Аксана ўбачыла квітнеючы лён упершыню – дзяўчына адзначыла, што палі вельмі прыгожыя і пяшчотныя.

«Гэта проста мора, толькі льняное. Люблю лён», – дадала ў каментарыях карыстальніца zoiadanilova41.

У Беларусі заквітнеў лён. У Беларусі заквітнеў лён.

Фота: @b.oksi, Threads.com.

«Квітнеючы лён у гэты час года ў Беларусі гэта проста казка! І навошта нам Праванс, калі такая прыгажосць ёсць побач» – цікавіцца Таццяна.

Ільняныя палі ў Беларусі.

Фота: @mazanik_tatsiana, Threads.com.

А колькі часу засталося, каб палюбавацца ільном

Па словах спецыялістаў, лён квітнее каля 10 дзён. Дарэчы, заквітаць лён пачаў у пачатку ліпеня, так што шанц убачыць кветкі яшчэ ёсць.

Убіраць лён аграномы пачнуць прыкладна праз месяц пасля таго, як ён адцвіце.

Ільняныя палі ў Беларусі. Ільняныя палі ў Беларусі.

 

У Беларусі квітнеюць ільняныя палі.

Фота: @andreinaronski, Threads.com.

Дзе шукаць ільняныя палі

У Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці знаходзіцца адно з самых вялікіх ільняных палёў – каля 3,2 тыс. гектараў.

Каардынаты: 54.5776, 30.67173.

Таксама вялікія палі лёну можна адшукаць у Гродзенскай вобласці, у прыватнасці пад Карэлічамі і пад Лідай.

Каардынаты: 53.5388, 26.19512.

У сацсетках беларусы папярэджваюць, што ехаць любавацца лёнам лепш у першай палове дня – да абеду пялёсткі кветак зачыняюцца.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Беларусы паехалі ў Марока на аўтадоме 1985 года – і захраслі там. Вось што з імі адбываецца
Я сам_а
Ад марожанага са смакам папкорну да фаршмаку. Расказваем, якія навінкі выпусцілі беларускія вытворцы
Витрина
поделиться