Хочаце абнавіць зімовы абутак? Выбіраем паміж байкерскімі ботамі, угамі і ўцепленымі красоўкамі – ад 65 да 250 рублёў

Боты з «гармонікам», масіўныя байкерскія чаравікі, уцепленыя красоўкі, класічныя боты на шнуроўцы і угі з натуральным мехам – вось галоўныя абутковыя трэнды гэтай зімы, якія лёгка ўпішуцца ў любы гардэроб. CityDog.io разабраўся, з чым іх насіць, а галоўнае – дзе іх купіць у Мінску і колькі яны каштуюць.

Боты з «гармонікам», масіўныя байкерскія чаравікі, уцепленыя красоўкі, класічныя боты на шнуроўцы і угі з натуральным мехам – вось галоўныя абутковыя трэнды гэтай зімы, якія лёгка ўпішуцца ў любы гардэроб. CityDog.io разабраўся, з чым іх насіць, а галоўнае – дзе іх купіць у Мінску і колькі яны каштуюць.

Боты або чаравікі ў байкерскім стылі

У гэтым сезоне звярніце ўвагу на масіўныя мадэлі з квадратным мысам, шырокай халявай, устойлівым нізкім абцасам і характэрным дэкорам накшталт раменьчыкаў, спражак і заклёпак. Узімку яны стануць добрай альтэрнатывай звыкламу грубаму абутку на «трактарнай» падэшве. Ідэальна, калі ўнутры ёсць байкавы або мехавы падшэў.

У такім стылі з натуральнай скуры можна знайсці пары ў Marko – там шмат мадэляў з байкерскай эстэтыкай, і большасць з іх уцеплена мехам або тэкстылем.

Актуальны варыянт ёсць і ў Megatop. З мінусаў – яны не са скуры, таму праслужаць крыху менш, чым пары з Marko. Затое мадэль адтуль лёгка стылізаваць: ланцужок можна зняць і пакінуць толькі раменьчык, а пры жаданні – прыбраць і яго. Унутры ёсць уцяпляльнік, а па колерах даступныя два базавыя варыянты: цёмна-карычневы і чорны.

Боты Marko, кошт: 218,80 руб. (са скідкай) и 99 руб. (са скідкай).

Боты Megatop, кошт: 69,95 руб. (са скідкай).

У падобным стылі мадэлі ёсць і ў Marsele. Праўда, яны дэмісезонныя, таму ў халоднае надвор’е давядзецца ўцяпляцца шкарпэткамі з воўны.

Боты з «гармонікам»

Боты з «гармонікам» – адзін з трэндаў гэтага халоднага сезона. У модзе лаканічныя мадэлі з мяккай скуры або замшы, якія прыгожа драпіруюцца вакол нагі. Лепш выбіраць варыянты з невысокім абцасам або зусім без яго. Мыс можа быць завостраным або, наадварот, максімальна круглым ці шырокім – у залежнасці ад стылю пары.

Спалучаць іх можна з любымі ўборамі. Калі хочацца цікавай дэталі, можна заправіць у халявы прамыя джынсы – гэта адзін з любімых прыёмаў многіх мінскіх інфлюенсераў апошнім часам.

Боты Shagovita, кошт: 251,60 руб.

 

Боты Megatop, кошт: 129,95 руб. і 175,56 руб.

Угі

Класіка зімовага абутку, якая ўжо колькі сезонаў не страчвае папулярнасці. Важна выбіраць мадэлі з натуральным або якасным штучным мехам унутры і ўстойлівай падэшвай.

Угі Shagovita, кошт: 237,05 руб. і 166,88 руб. (са скідкай).

Угі Marko, кошт: 125,12 руб. (са скідкай) і 180,72 руб. (са скідкай).

Уцепленыя красоўкі

Практычны варыянт на кожны дзень, калі хочацца камфорту без цяжкага зімовага абутку. Шукайце мадэлі са шчыльным верхам, уцепленай падшыўкай і рэльефнай падэшвай – такія лепш трымаюць цяпло і не слізгаюць.

 

Красоўкі Megatop, кошт: 65,95 руб. (са скідкай) і 98,10 руб.

Красоўкі Marko, кошт: 202,88 руб. і 129 руб.

Красоўкі Shagovita, кошт: 183,96 руб.

Класічныя чаравікі на шнуроўцы

Класічныя чаравікі на шнуроўцы – універсальны выбар для зімы. Яны трымаюць форму, надзейна фіксуюць нагу і падыходзяць амаль да любога гардэроба: ад прамых джынсаў да цёплых штаноў і нават сукенак.

Shagovita, кошт: 245,80 руб. і 220,92 руб.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Еще по теме:
От классических макси-пальто до шуб с коровьим принтом. Подборка актуальной верхней одежды, которую можно прямо сейчас купить в Минске
Ад 3 да 20 рублёў за пару. Падборка стыльных шкарпэтак ад беларускіх брэндаў
поделиться