Ілюстрацыйнае фота: 세훈 예, Pexels.com.

Анастасія Рыдлеўская выпусціла новы альбом пра траўму, сорам і аднаўленне

Ілюстрацыйнае фота: 세훈 예, Pexels.com.

Беларуская музыкантка і прадзюсарка Анастасія Рыдлеўская 25 верасня прэзентавала чацвёрты поўнафарматны альбом Alchemia. Пласцінка расказвае пра перажыванне траўмавальных адносін, пераадоленне сораму і вяртанне асабістай сілы.

мы здесь

Alchemia пабудаваны вакол чатырох этапаў алхімічнага працэсу: нігрэда, альбеда, цытрынітас і рубеда. Паводле канцэпцыі альбома, яны сімвалізуюць шлях гераіні ад стану пасля здрады і таксічнай прывязанасці да поўнай унутранай трансфармацыі. У фінале яна ператвараецца ў вобраз Ліліт – багіні адплаты.

Музычна альбом спалучае розныя напрамкі электроннай музыкі. У трэках можна пачуць элементы мінімалізму, змрочнага трып-хопу, трайблу і эйсід-тэхна – усё згодна з запаветамі сярэднявечных містыкаў. Гук пласцінкі таксама змяняецца ў адпаведнасці з канцэпцыяй розных этапаў алхіміі.

Новы альбом Рыдлеўскай. Фота: каманда.

«Alchemia цалкам ствараўся як незалежны DIY-праект, без удзелу музычных лэйблаў, менеджараў ці PR-каманд – Рыдлеўская самастойна напісала, спрадзюсавала і запісала ўвесь альбом у сваім пакоі, а таксама выканала асноўную частку звядзення і мастэрынгу, запрасіўшы свайго сябра Аляксандра Карнейчука (KorneJ) для фінальнай паліроўкі трэкаў. Гэтая абсалютная аўтаномія падкрэслівае галоўны пасыл альбома – поўны кантроль над уласным голасам, межамі і сваёй гісторыяй», – расказала каманда.

Паслухаць можна тут.

Анастасія Рыдлеўская жыве і працуе ў Польшчы з 2020 года. Музыкантка працуе на стыку цёмнай электронікі, эксперыментальнай поп-музыкі і паганскіх матываў, а свае праекты стварае на беларускай, англійскай і французскай мовах.

З 2023 года Рыдлеўская выпусціла тры альбомы: When I Can’t Speak, Mugwort і Snake Charmer. Яны разам набралі больш за мільён стрымаў. Яе музыка таксама гучала на міжнародных фестывалях, а пра творчасць артысткі пісаў, напрыклад, Vogue Polska.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
Еще по теме:
Премьера на CityDog.io: у Relikt вышел сингл Bursoniki – музыкальная отсылка к культовому беларускому sci-fi 90-х
Премьеры
поделиться