Календары. Фота: @papury.bel_new, Instagram.com.

Беларускае выдавецтва выпусціла новыя календары на 2027 год. Вось як яны выглядаюць

Календары. Фота: @papury.bel_new, Instagram.com.

Беларускае выдавецтва «Папуры» 24 верасня паказала два календары на 2027 год. Адзін з іх – адрыўны з ілюстрацыямі Аляксандры Атлас, другі — перакідны, над якім працавалі Вера Сірата і Юлія Гайдук.

мы здесь

Першы называецца «Мой прышпільны». У ім выкарыстаны малюнкі Аляксандры Атлас. Каляндар адрыўны і мае афарбаваны зрэз.

Другі – «Мой каштоўны (версія 2.0)». Яго стварылі Вера Сірата і Юлія Гайдук. Гэта перакідны каляндар.

«Набыць календары ўжо можна ў нашай фірмовай кнігарні @paragraph_45 па адрасе г. Мінск, вул. Л. Бяды, 45. Цягам тыдня-двух з’явяцца ў іншых крамах і на маркетплэйсах», – паведамілі ў выдавецтве.

Цяпер, да пачатку сезонных продажаў, абодва календары прадаюць са скідкай 20%.

Нагадаем: некалькі выдавецтваў, сярод якіх Фонд ***unikat.org, ***vinau ***lishing ***se і ***rei ***ushkevich ***lishing, былі ўнесены ў спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў». Абноўлены пералік 9 сакавіка апублікавала МУС Беларусі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
Еще по теме:
Выдавецтва «Тэхналогія» перастала працаваць. Што здарылася?
За день
поделиться