Ілюстрацыйнае фота: Quốc Bảo, Pexels.com,

Беларуска спявае I Love You гурта Fontaines D.C. па-беларуску – і гэта ваў

Ілюстрацыйнае фота: Quốc Bảo, Pexels.com,

Дзяўчына з нікам surrounded_by._.cats апублікавала відэа, у якім спявае песню I Love You ірландскага гурта Fontaines D.C. па-беларуску. За два дні ролік сабраў амаль 88 000 праглядаў і каля 200 каментарыяў.

мы здесь

У каментарыях карыстальнікі хваляць дзяўчыну і яе выкананне песні. Многія адзначаюць, што беларускамоўная версія I Love You ім спадабалася.

«На гэты раз алгарытм не падвёў», – напісаў _nanisore.

«Ваў, абсалютнае ВАЎ, калі б Грыян Чатэн пачуў гэта, то ён пашкадаваў бы, што ён не беларус, вось і думай галавой...» – лічыць impila.moyo.

«Шукала медзь, знайшла золата», – прызналася maria.yakybovich.

«Ірландска-беларуская калабарацыя», – напісала ratratrat99.

«Нам гэта было трэба», – пракаментавала belarusiansoul.

«Нерэальны голас», – лічыць dnsvanasts.

Песня I Love You выйшла ў 2022 годзе ў альбоме Skinty Fia гурта Fontaines D.C. У арыгінале яна выконваецца на англійскай мове.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
Еще по теме:
Вас запрашаюць размалёўваць вокладку для песні беларускай спявачкі. Яна потым гэта ўсё апублікуе
За день
Ужо чулі? Беларускія музыкі выпусцілі песню, якая сапраўды павінна трапіць у ваш плэй-ліст
За день
Вы хадзілі на гэту выставу сцэнічных касцюмаў групы «Песняры»? Мы ве-е-ельмі раім!
За день
поделиться