Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў калекцыю гадзіннікаў пад назвай «Люкі». Натхненнем сталі гарадскія люкі Японіі і Кітая – з далікатнымі ўзорамі і «глыбокай сімволікай».
Калекцыя «Люкі» – гэта спалучэнне ўрбаністыкі і ўсходняй культуры ў дызайне. Стваральнікі натхняліся вобразамі гарадскіх люкаў Токіа і Пекіна, дзе нават звычайная каналізацыйная крышка «можа выглядаць як сапраўдны твор мастацтва».


Кожная мадэль, як піша каманда завода «Луч», мае свае асаблівасці:
- корпус з нержавеючай сталі;
- адна стрэлка, каб засяродзіцца на каштоўнасці моманту;
- сапфіравае сферчатае шкло;
- рэльефны цыферблат з усходнімі матывамі;
- унікальныя назвы: «Лотас», «Сонца», «Агонь», «Ірысы», «Вееры».
Кошт аднаго гадзінніка – 559 руб. Калекцыя ўжо даступная ў фірменных крамах «Луч» і на сайце.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: @luch.official.