Ілюстрацыйнае фота: Azamat Hatypov, Pexels.com.

Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць у тэрмін. Назвалі новую дату

Ілюстрацыйнае фота: Azamat Hatypov, Pexels.com.

Рэканструкцыю Чырвонага касцёла ў Мінску не паспеюць завяршыць у раней заяўлены тэрмін. Дату заканчэння работ перанеслі з 31 студзеня на 30 красавіка 2027 года. На гэта 28 верасня звярнуў увагу партал аб жыцці католікаў.

мы здесь

Яшчэ вясной у «Мінскай спадчыне», якой належыць будынак касцёла, заяўлялі, што адставання ад графіка не будзе. Аднак работы на некаторы час прыпынялі. Прычынай стала неабходнасць прайсці новую экспертызу.

Чаму закрылі касцёл?

CityDog.io пісаў, што 25 верасня 2022 года ў Чырвоным касцёле прайшла апошняя служба, а на наступную ноч у храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах – 26 верасня дзверы касцёла апячаталі.

Улады адразу ж запатрабавалі ад рэлігійнай суполкі вызваліць будынак для правядзення рамонтных работ, забараніўшы маліцца як унутры, так і на тэрыторыі касцёла.

За гэтыя гады вернікі некалькі разоў звярталіся ў розныя інстанцыі, у тым ліку і ў адміністрацыю Лукашэнкі, з пытаннем, калі касцёл будзе зноў адкрыты.

У снежні 2023 года прадстаўнікі КУП «Мінская спадчына» сцвярджалі, што ўжо распрацавана праектная дакументацыя і «ў першым квартале наступнага года» (2024-га) будаўнікі плануюць пачаць работы, але гэта так і не здарылася.

Вось тут можна пачытаць усю храналогію падзей.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
Еще по теме:
Священникам удалось попасть в Красный костел. И вот что там сейчас происходит
За день
Ровно год как Красный костел в Минске закрыт для верующих. Что происходит?
За день
поделиться