Сузаснавальнік архітэктурнай студыі Zrobim architects Андрусь Bezdar 29 студзеня расказаў у Threads пра новы праект – рэканструкцыю старой сядзібы Багдановічаў пад Вілейкай. Ён паказаў візуалізацыі і напісаў, што цяпер у распрацоўцы знаходзіцца праект ператварэння гістарычнага будынка ў буцік-гатэль. Паводле яго слоў, менавіта так будзе выглядаць хол першага паверха.
«Цяпер у распрацоўцы такі цікавы праект рэканструкцыі старой сядзібы Багдановічаў на Вілейцы ў буціковы гатэль. Так будзе выглядаць хол першага паверха», – напісаў Андрусь Bezdar у Threads.




Праект рэканструкцыі старой сядзібы Багдановічаў. Фота: @andrusbezdar, Threads.com.
Гаворка ідзе пра старую сядзібу Багдановічаў на Вілейшчыне. Гісторыя гэтага месца сыходзіць у XVIII стагоддзе. У першай палове 1700-х сядзібу пабудаваў Тадэвуш Багдановіч у стылі барока. Пазней, у канцы таго ж стагоддзя, тут узвялі новую сядзібную хату, але ўжо ў стылі класіцызму.
Пры аднаўленні комплексу абапіраліся на гістарычныя крыніцы: успаміны відавочцаў і старыя фатаграфіі. Дзякуючы гэтаму абноўлены будынак максімальна набліжаны да свайго першапачатковага аблічча.
Што думаюць беларусы?
У каментарыях пад пастом карыстальнікі падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт праекта рэканструкцыі.
«Лестница не совсем вписывается в общую картину», – лічыць igorchub2023.
«О, Боги! Дайте знать, когда реализация проекта будет закончена. Хочется посмотреть на это своими глазами. Очень необычно и круто. Как-то, когда читаешь “Сядзiба”, ожидания немного иные...» – пахваліла _alesiakan_.
«Очень круто выглядит! У меня в планах восстановление усадеб, будет интересно понаблюдать», – напісаў helmt8819.
«Свет спроектирован с минимальным понимаем вопроса», – лічыць andreubayenka.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















